Ìрацца Апраска з Пятром, засмяяўся: – Калі жонка з мужыком сварыцца, дык у гаршку трасца варыцца (У. Гніламёдаў. Усход). – Прыказкі, кн. 2, с. 45: Мужык з жонкай сварыцца – у гаршку трасца варыцца; Тады муж з жонкай сварыцца, калі ў гаршку трасца варыцца; Калі ў печы трасца варыцца, тады муж з жонкай сварыцца. Мужыку розум прыходзіць па шкодзе. Кажуць, калі хто-н. са спазненнем рэагуе на што-н., калі патрэбная думка прыходзіць пасля дапушчанага промаху, недагляду. Сін.: Каб той розум наперад, што пазней прыходзіць; Кожны па часе мае розум. Тут трэба вузел, во так, бо зноў паскачуць [качаны капусты]. Як той казаў – мужыку розум прыходзіць па шкодзе (А. Кажадуб. Дарога на Замчышча). – Ляцкі, с. 21: Мужыку розум прыходзе па шкодзе; Янкоўскі, с. 286: Яму розум прыходзе па шкодзе. Мый ды чашы, потым спяшы, заплаці каму, каб вывез з даму. Гаворыцца як жартаўлівае вызначэнне маладой незамужняй дзяўчыны. [Куторга:] Дык чаго ж чакаць! Гэта, кажуць, кепскі тавар: мый ды чашы, потым спяшы, – заплаці каму, каб вывез з даму. [Ціхон:] Добра, пане Куторга, – бяры сабе дачку, і пасаг дам, толькі зрабі ласку: выцягні з бяды (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). – Ляцкі, с.12: Заплаці йшчэ каму, вывез гной з даму. Мыш капы не баіцца. 1. Гаворыцца ў дачыненні да жанчыны, несуадноснай па камплекцыі з мужчынам. [Павел] высокі мужчына, а яна – маленькая, як мыш. Але праўду кажуць, мыш капы не баіцца, – колькі мужчын у яе перабыло. Пахаджваў нават і Габрыель Жагала (В. Адамчык. Кілавы д'ябал). – Не пара яна Рыгору. Не пара! Ён такі бугай, а яна – як перапялічка. – Мыш капы не баіцца... – Ха! Ха... (П. Місько. Градабой). 2. Кажуць, часам іранічна, калі хто-н. не баіцца мацнейшага за сябе праціўніка. Вось на гэтыя гумавыя дубінкі і рвануўся Майстра. Рвануўся і асеў. Не таму, што спалохаўся, мыш, як кажуць, капы не баіцца. Голас пачуў. Енк і плач (В. Казько. Да сустрэчы). – Майце на ўвазе, экіпіроўку паўстанца і салдата расейскай арміі не параўнаць. – Затое на нашым баку веданне мясцовасці, раптоўнасці і... імпэта, – не здаваўся Артур. – Як у нас кажуць, мыш капы не баіцца (А. Наварыч. Літоўскі воўк). – Прабачце, дазвольце прайсці. – Куды, малеча, прэш?.. Раздушаць... – Мыш капы не баіцца, – рагатнуў іншы голас (Л. Левановіч. Рэферы
Дадатковыя словы
дябал
11 👁