Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ìрацца, а калі мілуюцца (І. Гурскі. Патрыёты). – Арыштавалі ж яе!.. – Я-як... арыштавалі? – Муж у яе хаваўся, акавец... Мусі быць, дзялішкі за ім чысляцца. Ну – і яе заадно: муж і жана – адна сатана... (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). У каго ў маладосці калатнечы не бывае? А пасля мірацца і – глядзіш – жыццё пражываюць разам. Нездарма ж людзі гавораць: «Муж і жана – адна сатана» (В. Гігевіч. Калі пойдзе снег). – Насовіч, с. 80: Муж да жана адна сатана: Прыказкі, кн. 2, с. 49: Муж і жана – адна сатана. Муж носіць мяшком, а гаспадыня – гаршком. Гаворыцца аб суладдзі ў гаспадарцы паміж мужам і жонкай. Муж засыпае ў бочку, кладзе ў кубел, а жонка бярэ ўсё адтуль і носіць на стол. Розніца ў тым, што муж носіць мяшком, а гаспадыня – гаршком. Плуг корміць, верацяно апранае. Суладдзе, як у вядомай прыпеўцы... (У. Ліпскі. Бацька). – Прыказкі, кн. 2, с. 68: Мужык не наносіць мяшком, што баба гаршком. Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт. Устар. Гаворыцца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка. [Навум:] Але, бачыцца, хтось ідзе? Здаецца, чы не яго толькі казала мне пільнаваць яго загладуха? Пайду да скажу ёй, што ўжо ідзе. Але не, яна казала аб адным, а іх тут двох. О! І я не дурань. Схаваюся да падслухаю, чы не выгаваруцца аб чым. О гэтак! О! І я ў цемя не біт. Добра кажа прымаўка: мужык, як варона, а хіцер, як чорт (В. ДунінМарцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 80: Мужык глядзіць, як варона, а хіцёр, як чорт; Ляцкі, с. 21: Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт. Мужык – дурань, як умее, так і пее. Кажуць у апраўданне, што хто-н. гаварыў шчыра, проста, так, як умее. [Навум:] Даруй, вяльможны пане, якім слаўцом і загнявіў цябе, але ж мей увагу на тое, што мужык – дурань, як умее, так і пее (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 84: Мужык дурань, як умее, так і пее; Рапановіч, с. 119: Мужык як умее, так і пяе. Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца. Муж з жонкай сварыцца, калі няма з чаго варыць страву. А яно ж і праўда: мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца... Як жа ўладзіць хадзяіну свайму смачна зварыць, калі няма з чаго? От і стараешся, выдумляеш (А. Масарэнка. Свякруха і нявестка). Жартаваў Кірыла да апошняга. Днём, пачуўшы, як сва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 696  ▶