Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ìўладарцы). Гэта родны кут, які я меў хіба што ў маленстве. Асаблівы сэнс набывалі радкі паэта, якога вучыў у школе: «Мой родны кут, як ты мне мілы» (І. Шамякін. Зона павышанай радыяцыі). * І ляцелі думкі. І дрыжалі душы дзіўна-маркотным гукам: «Мой родны кут, як ты мне мілы, уцяміць цябе не маю сілы». «Эге ж, уцяміць, пазнаць, зразумець ніколі не здолееш», – быў чуцен шэпт (М. Гарэцкі. У лазні). – Першы радок з паэмы Я. Коласа «Новая зямля» (1923). Мой тата не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць. Гл. Мой бацька (тата) нікому не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць. Муж баіць пра паходы, жонка – пра расходы. Гаворыцца аб суладдзі ў гаспадарцы паміж мужам і жонкай, хоць, як здаецца, размаўляюць яны пра розныя рэчы. Кажуць, муж баіць пра паходы, жонка – пра расходы. У тваёй сям'і ўсё было распісана, як у вайсковым статуце. Муж будуе хату, жонка напаўняе яе цяплом. Муж засыпае ў бочку, кладзе ў кубел, а жонка бярэ ўсё адтуль і носіць на стол (У. Ліпскі. Бацька). Муж (гаспадар) і жонка – найлепшая сполка. Муж і жонка супольна і дружна жывуць, аднолькавыя ў сваіх жаданнях, намерах і г. д. Сін.: Муж і жана – адна сатана. [Гаворка:] Мы, паэты, заўжды хаваемся за народную мудрасць, калі нічога не можам прыдумаць свайго, – дык вось ён, мудры народ, сказаў: «Гаспадар і жонка – адна кішонка». [Галя:] Гавораць і лепш: «Муж і жонка – найлепшая сполка». Тут больш мудрасці, бо маецца на ўвазе супольнае жыццё, а не супольнае спажыванне (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). Нездаровая я, дачушка. Але, як той казаў, – раз радзіла маці, то трэба паміраці. Цябе, дзіця, шкада. Дзядзькі дзядзькамі, але ў сваіх дзеці гадуюцца. Замуж табе трэба. Гаспадар і жонка – найлепшая сполка. Ідзі, Анютка, за Петрыка (Т. Супрановіч. Жыць ды цешыцца...). – Санько, 205: Мужык і жонка – найлепшая суполка (сполка); Гаспадар і баба – адна рада. Муж і жана – адна сатана. Муж і жонка аднолькавыя ў сваіх жаданнях, імкненнях і пад. Сін.: Муж (гаспадар) і жонка – найлепшая сполка. Хоць жылі яны, як кот з сабакам, але – не дарэмна кажуць у народзе, што муж і жана – адна сатана, – не маглі не ўплываць адно на аднаго (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). [Домна:] Мы з Анісімам ніколі яшчэ не пасварыліся. [Сасноўскі:] Недарма кажуць, што муж і жана – адна сатана, разбярэш іх, калі яны сва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
9 👁
 ◀  / 696  ▶