ÌМой дом – мая крэпасць. Гаворыцца як станоўчая ацэнка свайго жылля і аховы, абароны ад мажлівых непрыемнасцей. Ён думае, што Аркадзя – лёгкі Савачка, зараз жа і пабяжыць прама ў лапы. Няма дурных! Аркадзю на мякіне не правядзеш. Аркадзя дома пасядзіць, а дома ён не мае права мяне чапаць. Як казалі нашы саюзнікі, англічане, былі яны ў нас: «Мой дом – мая крэпасць». Увесь дзень Аркадзя з дому не выходзіў (У. Саламаха. Шурка Лёгкая Рука). А зараз ён [Сцяпан] разгублена глядзеў на старэнькую хаціну, якая быццам толькі і чакала, каб хто прыйшоў хутчэй і ўратаваў яе самую. «Мой дом – мая крэпасць...» – сумна ўсміхнуўся Сцяпан... (М. Філіповіч. Кветка для каханай). [Васіль (рашуча ступае да яе):] Галка! [Галя (засланяецца рукамі, адступае, але, відаць, што ёй хочацца, каб хлопец зрабіў нешта незвычайнае, смешнае):] Ну, ну... Мой дом – мая крэпасць (І. Шамякін. І змоўклі птушкі). Пяць вокан, што выходзілі на вуліцу, ужо былі закратаваны гэтымі палосамі. «Мой дом – мая крэпасць, – успомнілася Шуру недзе прачытанае. – Хлопцы займаюць кругавую абарону» (А. Шлег. Сталінскія байструкі). * Мацвей Іванавіч кіўнуў на сядзібу: – Свой дом – свая крэпасць. – Як бачыце... Добры дом. Гэта ўжо Валя, а дакладней, яе радня пастаралася, каб у нас была такая хаціна (В. Якавенка. Ах, Арэса, Арэса...). – Калька з англійскай мовы: My house is my castle (літаральна «Мой дом – мой замак»). Паходзіць з трактата англійскага юрыста Э. Кока (1552 – 1634) «Трэці інстытут законаў Англіі». Мой родны кут, як ты мне мілы. Функц. не зам. Пра замілаванасць да роднага краю, да мясцін, дзе нарадзіўся хто-н., да ўсёй Беларусі. Сін.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл; Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся; Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае; Міл той куток, дзе абрэзалі пупок; Няма лепшае справы ад свае хаты; Родная зямелька як зморанаму пасцелька; У родным краю, як у раю. Паспрабуйце, напрыклад, перакласці на рускую мову крылатае коласаўскае «Мой родны кут, як ты мне мілы». Радок стаў беларускай ідыёмай, знаёмай кожнаму беларусу з маленства (Р. Барадулін. Ці цяпер адродзімся, ці ніколі!). [Сяргей паставіў чамадан, радасна аглядае пакой:] Мой родны кут, як ты мне мілы... Праўду кажуць, у гасцях добра, а дома лепей (В. Зуб. Незвычайная праверка). А пісаць сёння пра што – вось хаця б далей распрацоўваць бясконцую тэму: «Мой родны кут, як ты мне мілы!..» (У. Арлоў. Творцы і
11 👁