Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÌМілы той куток, дзе абрэзалі пупок. Гл. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Мілыя сварацца – толькі цешацца. Гаворыцца як сцвярджэнне, што не варта надаваць значэнне сварцы паміж блізкімі, бо яны хутка памірацца. – Нічога, памірыліся. Мілыя сварацца – толькі цешацца. Твой, – Уліта ўсім казала «ты», – хоць ціхі, а мой нябожчык, бывала, з кулакамі лез. А нічога – жылі (І. Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна). [Агей Мінавіч:] Што гэта ты, мой зайчык, сёння замаркочаная? Радавацца трэба, а не журыцца. Ці Юстын Фаміч пакрыўдзіў? Ну, гэта не бяда. Мілыя сварацца, толькі цешацца (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). – Ці не сватацца ты, Лёнік, прыйшоў? Чаму ж адзін? – Ну, нічога, мілыя сварацца – толькі цешацца, кажуць людзі... (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). Мінулася кату масленіца. Кончылася для каго-н. лёгкае, прывольнае жыццё. Гэта Галавін? Толькі што прачытаў Ваш фельетон «Мінулася кату масленіца» (І. Гурскі. Вецер веку). Сцяпан Ягоравіч – чалавек настойлівы. Задумаў – скруціў нас у бараноў рог, не чакаючы канца навучальнага года. – Так, паскачаце вы цяпер. Мінулася кату масленіца (Я. Ермаловіч. Малады старшыня). * Прывыклі вось да млека ды яйка! Кончылася ваша масленіца! (М. Лынькоў. Векапомныя дні). – Федароўскі, с. 151: Мінулася кату масленіца; Прыказкі, кн. 2, с. 169: Мінулася кату масленіца. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі. Кончыліся для каго-н. маладыя гады з іх уздымам, росквітам жыцця. А наш Жучка ўжо гэтак, як калісьці, не брэша – нейкую хрупку дастаў. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі (З. Бядуля. Летапісцы). * Э-хе-хе, былі рокі, калі паны браліся ў бокі. А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся! (З. Бядуля. Дудар). – Прыказкі, кн. 1, с. 320: Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі. Млын меле – мука будзе, язык меле – бяда будзе. Балбатлівасць, пляткарства прыводзяць да непрыемнасці, бяды. [Куторга:] Бойцеся бога, не губіце беднага чалавека. Мала што язык малоў, – добра кажа прыказка: млын меле – мука будзе, язык меле – бяда будзе. Выбачайце майму дуру (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Прыкусі язык. Млын меле – мука будзе, язык меле – бяда будзе (П. Місько. Пагаварылі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 696  ▶