Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ìна Беларусі ёсць такая прымаўка: «Меней гавары – болей пачуеш» (В. Праскураў. Далёка ад дому). – Прыказкі, кн. 2, с. 466: Менш гавары – больш пачуеш. Менш гавары – больш пачуеш. Гл. Меней (менш) гавары – болей (больш) пачуеш. Міласці прашу к нашаму шалашу. Жартаўлівае запрашэнне далучыцца да кампаніі, сесці за стол. [Скробат:] Ці ёсць хто ў хаце? [Цётка:] Ёсць, ёсць. Міласці прашу к нашаму шалашу (К. Крапіва. Людзі і д'яблы). Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Пра замілаванне да роднага краю, да мясцін, дзе нарадзіўся хто-н. Сін.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл; Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіся; Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае; Мой родны кут, як ты мне мілы; Няма лепшае справы ад свае хаты; Родная зямелька як зморанаму пасцелька; У родным краю, як у раю. А ты... а цябе дадому пацягнула? Ясна... Правільна кажуць: міл той куток, дзе абрэзалі пупок (Л. Калодзежны. Трэція пеўні). – А што ён у сваім Бабчыным Сконе, гэты вясковы чалавек, бачыць? За што ён чапляецца? – запытаў Сцепановіч. – Без святла! Без магазіна! Без клуба! Без школы!.. Але не перабіраецца ў Налібакі. І чаму? Бо ў яго такі характар, такая псіхалогія: мілы той куток, дзе рэзалі пупок!.. (Г. Далідовіч. На новы парог). Кожнаму любы, блізкі сэрцу край, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жывуць ці жылі твае бацькі. Нездарма ёсць такі выраз: «Мілы той куток, дзе абрэзалі пупок». Таму менавіта роднаму Палессю прысвяціў амаль усе свае творы вядомы беларускі мастак Уладзімір Гардзеенка... (Беларуская думка. 2006. № 2). Дораг той куток, дзе рэзалі пупок... А чалавек без радзімы, што салавей без песні (І. Гурскі. Вецер веку). [Прадслава:] Я, між іншым, адданая патрыётка Бацькаўшчыны. Не хачу нікуды з Полацка з'язджаць. Нездарма кажуць, мілы той куток, дзе абрэзалі пупок. Мы з Валодзем будзем тут жыць... (Я. Казлоў. Старажытны перыяд, або Гісторыя і каханне). Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок. – А можа, – раптам заскакалі хітрынкі, – можа, ты ўжо з гэтага выраю дадому захацеў? Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок (А. Варановіч. Скрыжаванні). – Насовіч, с. 77; Мілы той куток, дзе рэзалі пупок; Прыказкі, кн. 1, с. 287: Дораг той куток, дзе рэзалі пупок; Мілы той куток, дзе вязалі пупок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дяблы, зязджаць
11 👁
 ◀  / 696  ▶