Ìвы ты мой, за гэта табе і каньяку не шкада. – Мая душа не крывая, усё прымае (У. Ліпскі. «Чыстая брахня»). * [Гаспадарык] вінаваты стаяў перад грознай цёткай Агатай і калаціўся – чыста асінавы ліст: – Я што? – Ён яшчэ і храбрыўся: – Я, як той казаў, збоку прыпёку. Мая душа крывая, усякага прымае... (С. Кухараў. Зорка Канікула). Мая душа прамая – усё прымае. Хоць кароткая шыя, але добра п'е. Чэрава – не дзерава – раздасца (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Насовіч, с. 38: Душа мая не крывая, усё прымае (паясняецца трыма рознымі маўленчымі сітуацыямі, у якіх прамаўляецца прыказка); Выслоўі, с. 148: Душа мая не крывая, яна ўсё прымае. Мая справа цялячая: пад'еў ды ў хлеў. Кажа той, хто лічыць, што ад яго нічога не залежыць, што ён не можа і не будзе ўмешвацца ў якую-н. справу. Сін.: Мая хата з краю і я нічога не знаю; Я не я і хата не мая. – Ты за Банадыся, Яўхім? – Не, ён сам за сябе. – Значыцца, за Банадыся. – Чаму гэта я за Банадыся? А божа мой. – А што ж, пачакаўшы крыху, дык ты сам гэтакі, як Банадысь, зробішся. – А божачка, што ты маеш да мяне! Мая справа цялячая: пад'еў ды ў хлеў (К. Чорны. Вясна). * [Гарбуз:] Што праўда – праўда тое, пані Вонж. Усе справы мне – пад'еў ды ў хлеў (М. Клімковіч. На Віленскім шляху). Мая хата з краю і я нічога не знаю. Кажа той, хто лічыць, што ён не мае ніякага дачынення да чаго-н. Сін.: Мая справа цялячая: пад'еў ды ў хлеў; Я не я і хата не мая. Высахла зямля, перасохлі балоты, пачалі гарэць тарфы. Мяне гэта дужа непакоіла. Брала злосць на людзей, якія праходзілі міма гэтых пажараў па прыказцы: мая хата з краю, я нічога не знаю (Я. Колас. На схіле дзён). – А яшчэ, даражэнькі паночку, няхай ён мне пашые боты за маю ласку. Вось жа сам пан бачыць уборы мае, – трасе Казюк перад каморнікам сваімі лахманамі. – Мая хата з краю, нічога не знаю, – кажа каморнік на ўсю яго каніцель... (М. Гарэцкі. Калоніі). Я спрытна заткнуў дзюрачку ў бочцы мяккім хлебам, і квіта, пане Мікіта! Мая хата з краю, я нічога не знаю! Зняў шапку, пакланіўся панічу... (З. Бядуля. Дудар). Жахліва, калі мы з чалавека пачынаем рабіць вырадка. Бацькі – патачкай, а мы найчасцей тым, што мая хата з краю і я нічога не знаю (А. Жук. Чорны павой). – Насовіч, с. 115: Нічога не знаю, мая хата з краю; Ляцкі, с. 20: Мая хата з краю, нічога не знаю. Меней (менш) гавары – болей (больш) пачуеш. – Чаму вы мала гаворыце? – спытаў ён [Ласла] цераз перакладчыцу. – У нас
Дадатковыя словы
падеў
14 👁