Ìнічога; ой, хоча замуж нябога (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Давайце... згуляем шчаслівае вяселле. – А як жа Проська?.. Маўчыць, не азываецца... – спытаў сватоў памагаты Аўгустын. – Маўчу, дык, пэўна, замуж хачу, – вырвалася з грудзей дзяўчыны, і яна заплакала (У. Ліпскі. З палаты «мінёраў»). – Прыказкі, кн. 2, с. 31: Маўчу, дык, пэўне, замуж хачу. Маўчы, бо будуць таўчы! Не гавары нічога лішняга, бо будзеш жорстка пакараны. Звычайна ўжываецца і як характарыстыка ўлады, якая пазбаўляе людзей свабоды слова. [З «Прыказак» К. Крапівы, апублікаваных у снежні 1944 г.:] Маўчы, бо будуць таўчы! (Пра гітлераўскі рэжым у Германіі). – БРС, с. 918 (у выданні 1962 г.): Маўчы, бо будуць таўчы!; Санько, с. 17: Маўчы, а то будуць таўчы. Маўчы, язычку, кашкі дам. Гаворыцца з асуджэннем маўклівых, залішне асцярожных людзей. А што ж маем рабіць мы, бачачы знявагу, абразу і здзек не сям-там, а ўсюды і скрозь, на кожным кроку, і найперш – здзек са святыняў святынь народа? Які павінен быць наш гнеў і наш пратэст? Але ці можа быць пратэст у народа, які прыдумаў для сябе ж такую геніяльную прыказку: «Маўчы, язычку, кашкі дам!» (Н.Гілевіч. Вось што чакае і нас, калі...). – Аксамітаў, с. 186: Язычок, маўчы, піражок з'ясі. Машына любіць догляд і змазку, а конь – авёс і ласку. Часцей гаворыцца ў дачыненні да каня праз супастаўленне з адносінамі да машыны. Іван Аляксандравіч кіўнуў на коней: – Будзеш іх карміць, паіць, чысціць. Машына любіць догляд і змазку, – дадаў ён, – а конь – авёс і ласку (У. Гніламёдаў. Усход). – Чысціня ў вас, дзядзька Коля, як заўсёды. – Машына, Віця, любіць што? –... ласку і змазку, – успомніў Барташ (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 2, с. 516: Машына любіць змазку, чыстату і ласку. Мая душа не крывая, усё прымае. Я чалавек памяркоўны, нічым і нікім не пагарджаю. [Шчырэцкі:] О божа! Чы я гэтага ад маёй дачкі спадзяваўся?.. [Навум:] Нічога, нічога, пане куме! Хоць яна з панам трошкі пагаманіла, ды мы ж тут блізка былі. Я не чураюся сваяго слова, вазьму яе, бо знаеш прымаўку: мая душа не крывая, усё прымае (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Кубак кавы? Ці мо белавежкі падарожанай, што й рэцэпту іншага, што й у пляшцы такой – як цацка? – Як сабе, так і мне. Душа мая не крывая, што дасі – прымае (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). – Панятлі
Дадатковыя словы
зясі
7 👁