Ì(Л. Прокша. На задворках). Халуёў такога тыпу ўсе баяцца і ўсе ненавідзяць, нават самі прадстаўнікі ўлады. Па магчымасці ад іх стараюцца пазбавіцца: маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці. Калі іх выганяюць са службы, яны з-за пачуцця помсты ўходзяць у крымінал (В. Дашук. Баль Сатаны). Анатоль добрасумленна выканаў, так і хочацца сказаць, адказнае заданне партыі і ўрада. Але, мусіць, заўсёды: маўр зрабіў сваю справу, маўр можа адысці (В. Блакіт. Уваскрасенне ўчарашняга дня). Магу суцешыць: гэты бульдог з генеральскімі эпалетамі доўга ў Вільні не затрымаецца. Вось-вось вернецца ў свой столічны асабняк на Вялікай Марской. Маўр, як кажуць, сваю справу зрабіў (М. Віж. Лабірынт). – Паўкалька з нямецкай мовы, дзе стала ўжывацца як выраз з п'есы Ф. Шылера «Загавар Фіеска ў Генуі» (1783). – БРС, т. 1, с. 679: Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці. Маўчанне – знак згоды. Функц. не зам. Гаворыцца тады, калі на пытанне не адказваюць, што дае магчымасць успрымаць маўчанне як станоўчы адказ. [Васіль:] А як ты думаеш, Жэня? [Жэня маўчыць.] [Шыдлоўскі:] І дзе яе жывасць дзелася, у жыта б ёй галавой! [Шыдлоўская:] І не дзіва, калі яе лёс вырашаецца зараз. [Стась:] Маўчанне – знак згоды, гавораць (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). [Гаўрыла Патапавіч:] Вось што, матулі! Давайце больш сур'ёзна да справы. Назад ходу няма. Ды і дзеці вашы, я так думаю, толькі за вяселле па-новаму. Ці не так?.. [Гануля Міцю:] Ну, скажы! [Гаўрыла Патапавіч:] Маўчанне – знак згоды! (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку). – Дык як, згодны? – Вярхоўская ўсміхнулася, з цікавасцю аглядала яго. Тугоўскі адварочваў ад яе твар і маўчаў. – Маўчанне – знак згоды. Значыць, скончана, – падхапіў Тамашэвіч (В. Вальтар. Роджаныя пад Сатурнам). * Ціхон Пракопавіч перасмыкнуў плячыма, што ў перакладзе на мову азначала: «Не знаю нават, што сказаць». – Прыпомнім лацінскую прыказку: «Маўчанне, калі чалавек павінен гаварыць, азначае згоду» (А. Пальчэўскі. Збітыя рогі). – Калька з лацінскай мовы: Qui tacet – consentire videtur (літаральна «Хто маўчыць, разглядаецца як згодны») ці: Silentium videtur confessio (літаральна «Маўчанне раўназначнае прызнанню»). – БРС, т. 1, с. 679: Маўчанне – знак згоды. Маўчу, дык, пэўне, замуж хачу. Кажуць жартаўліва пра дзяўчыну, калі яна маўчыць, не адказвае на пытанні таго, хто да яе заляцаецца. [Навум:] Не саромейся, а скора гавары, мая сікора!.. Прымаўка кажа: маўчу, дык, пэўне, замуж хачу. Яна ж не кажа
Дадатковыя словы
песы, сурёзна
5 👁