Ì– Прыказкі, кн. 1, с. 78: Марац адмарозіць палец; Марац укусіць за палец; Марац шчыпле палец. Мароз сем баб павёз. Пра вельмі моцны мароз. – А ты завядзі мяне дадому, – папрасіў Сяргейка. – Я адзін буду. – Куды я цябе павяду? На двор няможна носа вытыркаць. Ды і мароз... сем баб павёз (А. Казлоў. Ікаўка, мяцеліца і Сяргейка). – Насовіч, с. 57: Мароз сем баб павёз. Масква слязам не верыць. Кажуць тады, калі чые-н. слёзы, скаргі не выклікаюць спачування, не могуць дапамагчы. Ладна. Хопіць вільгаць разводзіць. Усё роўна Масква слязам не верыць (С. Грахоўскі. Зона маўчання). – Расплакаўся тут. Мяне гэтым не возьмеш. Масква слязам не вер[ыць], – ужыла яна [настаўніца] у размове з вучнем без усякай патрэбы і сэнсу гэтую грубую і несправядлівую прымаўку (Я. Ермаловіч. Пачыналася вясна). Нішто не магло даняць каменданта. – Масква слязам не верыць, – адно сцвярджаў ён (Р. Няхай. Туман над стэпам). Абодвум найбольшая радасць была, што так удала пашэнціла ўпаляваць зладзюгу [ката]. І хоць сам ён ужо не ваюе, а жаласна мяўкае ў мяху, але нездарма кажуць: Масква слязам не верыць (Я. Лецка. Дарога ў два канцы). Грызі сухі калач, збірай завялы верас... Не плач, народ, не плач – Масква слязам не верыць... (Г. Бураўкін. Б'юць па спіне цапы...). – Запазычана з рускай мовы: Москва слезам не верит. – Прыказкі, кн. 1, с. 506: Масква слязам не верыць. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, хаваўшы ад маткі. Маці больш клапоціцца пра дзяцей, чым дзеці пра маці. Матка апошняе аддасць, нічога не пашкадуе. Кажуць жа, што матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, хаваўшы ад маткі. Яна дзень пры дні думае пра сына, згадвае, што ён там парабляе, куды ідзе, з кім гаворыць, а ці ўспамінае ён пра маці?.. (А. Кажадуб. Стрэчанне). – Насовіч, с. 77: Маткі дзяруць пазухі, дзецям хаваючы, а дзеткі дзяруць кішэні, ад матак хапаючы; Ляцкі, с. 20: Матка падзерла пазуху, носячы дзеткам, а дзеткі – ад маткі; Федароўскі, с. 174: Маці падзярэ пазуху, дзецям хаваючы, а дзеці – хаваючы ад мацеры. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). Функц. не зам. Кажуць пра чалавека, у паслугах якога больш не адчуваюць патрэбы. [Рагнеда:] Не хвалюйцеся. Вам шкодна. [Захарка:] Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа адысці. Не-е, я не адыду
Дадатковыя словы
бюць
6 👁