Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ìвернешся. І адкажа чалавек за ўсё, што б і дзе калі ні рабіў (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся. – Пра фашысцкіх разбойнікаў (К. Крапіва. Прыказкі). – Хай мяне пярун заб'е, калі я каму што схлусіла. Няпраўдай, як той казаў, свет пройдзеш, а назад не вернешся, – адказвала на патрабаванне жандара Хадора (Р. Сабаленка. Спатканне). [Сымонка:] Бач, як пераапрануўся, стары пёс. Ды толькі нас не ашукаеш. [Рабіна:] Хітрасцю свет пяройдзеш, а назад не вернешся (В. Вольскі. Машэка). Свабоду здабудуць сваімі грудзьмі «дурні», а разумнікі такія, як Падаляка, заўсёды знойдуць спосаб ашукаць «наіўных», каб далей эксплуатаваць давер'е народа. Не, Падаляка, «наіўнікі» ўжо кажуць: «Хітрасцю свет пяройдзеш, але назад не вернешся» (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). Вывучыўшы эканоміку калгаса «Зялёны гай», Брагінец аднойчы пры людзях сказаў старшыні: «Круцельствам свет пройдзеш, але назад не вернешся» (І. Гурскі. Шумяць лясы зялёныя). Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Паны вам казалі, што нічога ў нас няма, што нашы машыны на гліняных калёсах. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся (Я. Колас. Дарагія землякі). Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся. Не міне ён [Гітлер] свайго заслужанага канца. Пра яго мы можам сказаць: круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся (Я. Купала. Кліч да беларускага народа). Не памогуць немцам ніякія авантуры! Ніколі яны ім не памагалі. Наконт падобных спраў наш народ склаў прымаўку: «Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся» (К. Чорны. Шарлатанскі зород на службе ў нямецкіх акупантаў). – Насовіч, с. 40: Круцючы, свет пройдзеш, ды назад не вернешся; Янкоўскі, с. 323: Круцельствам свет пройдзеш, ды назад не вернешся; Прыказкі, кн. 2, с. 313: Брахнёю (абманствам, лганствам, няпраўдай) свет пройдзеш, назад не вернешся. Марац адмарозіць палец. Пра мажлівыя ў сакавіку маразы. Марац укусіць за палец. У пачатку сакавіка ўстанавілася мяккая адліга, ачысцілася ад хмараў неба. Марац укусіць за палец, – гаварылі тут, але ўжо ў сакавіку набрынялі сокам бярозы, зацвіла сасна і людзі забыліся пра мароз (У. Гніламёдаў. Вяртанне). * Мароз быў такі, што птушкі на ляту замярзалі. На вачах у партызан, пералятаючы цераз дарогу, верабей упаў каменем. Недарма ў народзе кажуць: «Прыйшоў марац, адмарозіў палец» (І. Гурскі. Лясныя салдаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

давере, забе, зброд
7 👁
 ◀  / 696  ▶