Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÌСтарая ўзялася за клямку і ўжо сказала пра дзяцей: – Нябось, цяжка іх гадаваць... А павырастаюць... Праўду кажуць: малыя дзеці – малы клопат. А мой... Чаго яго пагнала ў гэтую паліцыю? (В. Адамчык. Там, на хутары). Дзяцей, як бобу. Адно другога не падыме. Міколка яшчэ пеша пад стол ходзіць, а меншай, Марыльцы, толькі чацвёрты месяц пайшоў. Малыя дзеці – малы клопат. А падрастуць... (В. Праскураў. Аповесць пра шчасце). Малыя дзеткі – малыя бедкі падрастуць дзеткі – падрастуць і бедкі. А Васілёк усё мадэлі майструе. На дах залезе і сядзіць там. Хачу, кажа, быць лётчыкам. Прывыкаю да вышыні. Зваліцца, разаб'ецца... Растуць дзеткі. Малыя дзеткі – малыя бедкі. Большаюць дзеткі – і клопат [зу]сім другі (Л. Левановіч. Бацькоўскі наказ). Выраслі [дзеці], сваім розумам жывуць, а душа смыліць-смыліць. Праўду кажуць: малыя дзеткі – малыя бедкі, падрастуць дзеткі – падрастуць і бедкі. Асабліва дочкі хвалююць. Не клеіцца ў іх жыццё (В. Блакіт. Шануй імя сваё). Малыя дзеткі – малыя і бедкі, выраслі дзеткі – выраслі і бедкі. Спадзяваўся, што пасля вяселля [унучкі Машы] знікне трывога. Не, не знікла. Чаго зараз баюся? Усяго. Малыя дзеткі – малыя і бедкі, выраслі дзеткі – выраслі і бедкі (І. Шамякін. З дзённікаў). – Насовіч, с. 76: Малыя дзеці – малы клопат, большыя дзеці – большы клопат; Прыказкі, кн. 2, с. 120: Малыя дзеткі – малыя і бедкі. Малыя дзеці топчуць бацькам ногі, вялікія – сэрца. Ужываецца як сцвярджэнне, што чым большымі становяцца дзеці, тым большы клопат для бацькоў. Сін.: Малыя дзеці – малы клопат большыя дзеці – большы клопат. – Маленькія дзеці топчуць бацькам ногі, вялікія – сэрца, – сумна сказала Ірына Уладзіміраўна. – Гэта адвечны афарызм усіх матак. Я яго чула, і неаднойчы, ад мамы, калі разышлася з мужам (А. Шлег. Сталінскія байструкі). Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пяройдзеш), а (але, ды) назад не вернешся. Няпраўда недаўгавечная, несумленнасцю многага не даб'ешся. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто жыве падманам, несумленна. Сін.: У хлусні кароткія ногі. – Добра было б да кожнага фрыца надпіс прычапіць... Няхай бы іх Гетруды прачыталі... – Можна, – згадзіўся Ігнат, пачынаючы дыктаваць. – «Наеліся па горла, напіліся па бараду», «Маной свет пройдзеш, але назад не вернешся»... (І. Гурскі. Лясныя салдаты). – Ад людзей нікуды не схаваешся, – сказаў разважліва, але ўпэўнена Хомка... – Маной свет пройдзеш, а назад не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, разабецца
8 👁
 ◀  / 696  ▶