Ìма, малое – дурное... Я яму дам! Будзе ведаць, як соваць свой нос куды не трэба, – крычала жанчына, гледзячы на паліцаяў (Р. Няхай. Героі не адступаюць). – Ляцкі, с. 21: Моладасць – дурнасць; Федароўскі, с. 175: Малады – дурны. Малы жук, ды вялікі гук. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці. – Патрэбен ты мне, як хата сабаку! – Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б! – Малы жук, ды – вялікі гук! – Яна [Ганна] сказала гэта з такой абразлівай насмешкай, што Яўхім адразу не знайшоў, што і сказаць (І. Мележ. Людзі на балоце). Узрост падлеткавы. Але пра такіх гавораць: «маленькі, ды ўдаленькі», ці, беручы да ўвагі спецыфіку імпрэзы, «маленькі жук, ды вялікі гук» (П. Васілеўскі. Віцебск – Рыа-дэ-Жанейра па-беларуску). – Прыказкі, кн. 1, с. 344: Малы жук, а вялікі гук. Малы залатнік, ды дарагі. Пра таго ці пра тое, хто ці што хоць знешне здаецца малым і нязначным, але каштоўны (каштоўнае) па сваіх якасцях, па сваёй сутнасці. – Ды вашу газету не толькі чытаць – на памяць завучваць будуць, як пацеры, – ахкаў і дзівіўся [Максім]. – Малая, але такая баявая!.. – Малы залатнік, ды дарагі, – радаваўся Кастусь, бачачы, як захапіўся іхняй газетай яе першы чытач, рабочы чалавек (А. Якімовіч. Кастусь Каліноўскі). Захар аж разгубіўся, але, убачыўшы, як шустра пераходзіць з плыта на плыт Васіль, адпіхваючыся багром, паспакайнеў. «Малы залатнік, ды дарагі... Кгм, хто гэта прыдумаў так?» (М. Воранаў. Асінавае шула). Ёсць тут у нас адна жанчына, маленькая такая. Кнопкай яе завуць, але праўду кажуць людзі – малы залатнік, ды дарагі (І. Капыловіч. Пералётныя птушкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 204: Мал залатнік, ды дораг; БРС, т. 1, с. 450: Малы залатнік, ды дарагі. Малыя дзеткі – малыя бедкі падрастуць дзеткі – падрастуць і бедкі. Гл. Малыя дзеці – малы клопат большыя дзеці – большы клопат. Малыя дзеці – малы клопат большыя дзеці – большы клопат. Гаворыцца як сцвярджэнне, што чым большымі становяцца дзеці, тым большы клопат для бацькоў. Сін.: Малыя дзеці топчуць бацькам ногі, вялікія – сэрца. Яно, я табе кажу, сваячок, добра, як добра. Дужа добра, калі добра. Няўрокам кажучы, Міхейка, малыя дзеці – малы клопат, большыя дзеці – большы клопат. Вялікі клопат можа быць, сваячок (Я. Ермаловіч. Прыкры вузел
20 👁