Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ìгэтая прылада, – кіўнуўшы на пугу, сказаў Пятро. – Малако ў каровы на языку, а не на канцы пугі (Р. Сабаленка. На сцежках маладосці). У каровы малако на языку. Колькі я табе даказвала, што ў каровы малако на языку... (І. Шамякін. У добры час). Дасціпнаму кіраўніку, які быў да рэформы ахвочы, сказалі раз у вочы, што ў каровы малако – на языку... (Э. Валасевіч. Змікіціў). – Прыказкі, кн. 1, с. 200: У каровы малако на языку. Малая куча ды смярдзюча. Гаворыцца пра нікчэмнага чалавека, які назаляе каму-н., шкодзіць, бэсціць, абгаворвае і пад. А тое, што гэты жываглот у магілу мяне загоніць сваімі выбрыкамі. – Ён узяў самапісу і пачаў нервова перабіраць яе ў пальцах. – Вось ужо дзе – малая куча ды смярдзюча! Мёртвага дапячэ... (М. Южын. Марыянеткі і лялькаводы). Маленькая сучачка заўсёды шчаня. Гл. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Чалавек малога росту заўсёды здаецца маладзейшым за свае гады. – Ды не такое ўжо яно і дзіцянё, як табе здаецца... Хаця... Маленькі сабачка да старасці шчанюк... – Стась засмяяўся (А. Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). Гавораць: маленькі сабачка да старасці шчанюк. Яе сябровак ужо даўно – прынамсі, на рабоце, у абставінах службовых, афіцыйных, называлі па імені і па бацьку, яна ж для ўсіх – і супрацоўнікаў, і аўтараў, з якімі мела справу, заставалася Алачкай... (М. Герчык. Вяртанне да сябе). – Трэба і яе [Ніну] зразумець: дзяўчыне хочацца сям'і, нейкага ладу, пастаянства. – А дзе яно, гэта пастаянства? У мяне яго няма. Ці будзе калі. Мой сусед у Селішчы любіць паўтараць: «Маленькі сабачка заўсёды шчанюк» (А. Кудравец. Смерць нацыяналіста). Маленькая сучачка заўсёды шчаня. – Не такі ўжо й маладзенькі [муж]. З гэтае восені дваццаць шосты пойдзе, – варухнула звялымі, пасінелымі губамі Кася. Маленькая сучачка заўсёды шчаня... Ці ўгадаеш па малым чалавеку, колькі яму год (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). – Янкоўскі, с. 193: Маленькі сабачка да веку шчаня; Прыказкі, кн. 2, с. 205: Маленькі сабачка да веку цюцька; Маленькі сабачка да старасці шчанюк. Малое дрэва ў сук расце. Гл. Крывое (малое) дрэва ў сук расце. Малое – дурное. Кажуць пра малога часцей як прабачэнне за якія-н. яго дзеянні, паводзіны, словы. [Малы] разгублена заморгаў вачанятамі і горка заплакаў. – Я не буду больш, мама... – Вядо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
8 👁
 ◀  / 696  ▶