Ì– Раманаў, с. 301: Месяц май: сена каню дай, а сам на печ палязай; Прыказкі, кн. 1, с. 80: Май: каню (валам) сена дай, а сам на печ уцякай; Вот май – валам дай, а сам на печку ўцякай. Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малайца – сам аўца. Кажуць пра таго, хто смелы, самаўпэўнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ў якіх-н. адносінах. Маладзец супроць авец, супроць малайца – сам аўца (Назва верша П. Панчанкі). І Міканор – «справядлівы» такі, перарабіць не мог! Маладзец сярод авец, а з Карчом не справіўся!.. (І. Мележ. Подых навальніцы). – БРС, т. 1, с. 664: Маладзец супраць авец, а супраць малайца – сам аўца. Маладое піва заўсёды шуміць. Чалавек у маладыя гады вельмі энергічны, поўны кіпучай дзейнасці. [Гарошка:] Гэта настаўнік.. маёй Аленцы ў галаве ўсё дагары нагамі перакуліў. І цяпер тая ўжо, як папугай, паўтарае за ім: «Недачаканне іх! – кажа, – будзем самі сабе гаспадарамі!» [Гануля:] Звычайная рэч, мой сваток. Маладое піва заўсёды шуміць (Я. Купала. Тутэйшыя). Вы адно аднаму да пары. Што цяпер, як бачыш, чэпіцца, гаворыць абышто, дык на тое свая прычына. Маладое піва заўсёды шуміць, але выхадзіцца... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). – Федароўскі, с. 236: Маладое піва яшчэ шуміць. Маладосць – дурносць. Кажуць як прабачэнне дураслівасці дзіцяці або маладога чалавека. Сін.: Як малады – то дурны. Бабка падняла яе [фотакартачку]. Глядзіць, смяецца. Пазнала ўнука і ўнучку, гаворыць: – От жа гарэзнікі! Валя ўзбілася на калені Дзімку, ашчаперыла браціка за шыю... Маладосць – дурносць... (В. Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў). Дзед Пятро кіўнуў Мэндалю: – Чуеш, маладосць скрозь бярэ верх, весяліцца. – Маладосць – дурносць... (В. Якавенка. Пакутны век). – Ляцкі, с. 21: Маладосць – дурносць. Малады – дурны. Гл. Як малады – то дурны. Малако ў каровы на языку. Колькасць і якасць малака ў каровы залежыць ад таго, як яе кормяць. – Кажуць, малако ў каровы на языку, – гаварыла тым часам без паперкі жанчына. – Толькі не ў нашых кароў. Нашым хоць манную кашу тапчы ў рот, болей не даб'ешся (Л. Гаўрылкін. Катэдж з цёмнымі вокнамі). Малако ў каровы на языку. Наесца яна чарамшы – і малако аддае лясной цыбуляй, наскубецца дзяцеліны – малако салодкае, смачнае: п'еш не нап'ешся (В. Шырко. Хай людзі бачаць). – Калгаснаму пастуху ці патрэбна
Дадатковыя словы
дабешся, напешся, пеш
7 👁