ÌÌ Магдалена – вады па калена. Ужываюць як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; Магдалена – дзень Марыі Магдаліны, які ў праваслаўных прыпадае на 22 ліпеня (па старым стылі). Звычайна гэтай парой у іншыя гады ў Забесяддзі стаялі над зямлёй хмары, ішлі пераходныя дажджы, засцячы ад вачэй і поле, і лес. Нездарма ў народзе кажуць: «Магдалена – вады па калена» (І. Чыгрынаў. Вяртанне да віны). – Прыказкі, кн. 1, с. 108, 532. Магдалена – вады па калена. Маем тое, што маем. Функц. не зам. Маем тое, што ёсць, чаго заслугоўваем, чаго вартыя. Гаворыцца як аб'ектыўная канстатацыя негатыўнага ў жыцці. Пыл запоўніў сусек. Маем тое, што маем (Ю. Голуб. Заснежаны сшытак). А пакуль... Пакуль, на жаль, маем тое, што маем, і пра гэта пераканаўча і самакрытычна выказаўся наш паэт... (А. Хадановіч. Паміж «Дранько» і «Майсюком»). Палітыкі ад літаратуры вырашылі па-іншаму. У выніку маем тое, што маем – паступова-няўхільную дыскрэдытацыю літаратурнай прэміі... (С. Грышкевіч. Несуцяшальны дыягназ). Часам думаеш сабе, добра, мы былі такія-сякія, абдураныя, з падвойным жыццём і такой жа маральнасцю. І маем тое, што маем (А. Чобат. Зямля св. Лукі). Адарванасць ад сваіх каранёў перадаецца з пакалення ў пакаленне, і зараз маем тое, што маем (ЛіМ. 2006, 7 сак.). Маеш дачку – трымай гарэлку ў глячку. Калі ў бацькоў ёсць дарослая дачка, то яны ў любы час павінны быць гатовы да яе вяселля. [Шпакоўскі:] Як гэта даўней казалі: маеш дачку – трымай гарэлку ў глячку. [Кажамяка:] А ў сватоў, таго гэтага, хіба няма за што купіць? Хто працуе, той і мае (І. Гурскі. Свае людзі). Бывала, казалі: «Як маеш дачку, то май і трымай ты гарэлку ў глячку». Цяпер жа інакшыя меры: разменьвайце, «продкі», кватэру, каб выдзеліць зяцю з дачкой прасторны і светлы пакой (М. Скрыпка. Розныя пасагі). – Прыказкі, кн. 2, с. 89: Калі маеш дачку – дзяржы (май) гарэлку ў глячку. Май – каню сена дай, а сам на печ уцякай. Ужываюць як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. А сцюжа не адступае. Праўду казаў калісьці мой дзед: «Май – каню сена дай, а сам на печ уцякай» (М. Танк. Дзённікі). Ідзе снег. Ішоў і ўсю ноч, гэтулькі наваліла на страху, што зімой. «Май – каню дай, сам на печ уцякай», – падумаў [Андрэй] (І. Пташнікаў. Мсціжы
Дадатковыя словы
абектыўная
5 👁