Ëтруць, пярэдні задняму мост – на пагост. Дык чаму ж гэта я не маю права паглядзець, як па мне пройдуць другія. Вып'ем, дзеўкі, пакуль жывыя (В. Казько. Неруш). – Насовіч, с. 75: Людзі мруць, нам дарогу труць. Людзям языка (языкоў) не завяжаш. Людзей не прымусіш маўчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак. Сін.: На чужы рот гузіка не нашыеш; На чужы рот замок не навесіш; На чужыя вусны не накінеш хусты; Чужы рот – не свае вароты, не зачыніш; Чужы роцік не каўнерык, яго не зашпіліш. А рост і дапраўды падвёў мяне. «Аршын з шапкаю», – кажуць пра мяне. А я толькі смяюся... Няхай кажуць, людзям языка не завяжаш (В. Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі). – За мяне вы не чырванейце, дзеткі. А што маці ваша такая, дык тут ні вы, ні я не вінаваты. – Канечне, не нам вучыць вас, але ж людзям не завяжаш языкоў. – Няхай сабе гавораць (А. Пальчэўскі. Малако). Параска на свае вушы чула, што яе дачку завуць перастаркаю. Людзям языкоў не завяжаш, ды і гады ж гэтыя, як вада, цякуць (Р. Сабаленка. Перастарка). Косцю што – сёння тут, заўтра – там. А вось што сабе Маня думае? Ёй жа тут аставацца, і людзям языкоў не завяжаш (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Людскога языка не завяжаш. – А куды ж гэта пайшоў сын? – Як куды, у войска. – А то-бо казалі, што ён каля дома, – гавораць людзі. – Людзі, гэтыя людзі! Людскога языка не завяжаш. У войску Толя, от ліст прыслаў (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). – Насовіч, с. 145: Рота нікому не завяжаш; Прыказкі, кн. 2, с. 380: Людзям языка не прывяжаш. Людскога языка не завяжаш. Гл. Людзям языка (языкоў) не завяжаш. Ля вады ходзячы намочышся. Гл. Каля (ля) вады ходзячы намочышся. Лянівы два разы ходзіць. Лянівы застаецца ў пройгрышы, бо мусіць паўторна перарабляць што-н. Гаворыцца як асуджэнне ляноты. [Паўліна:] Кожнай аблавусе не накланяешся. [Злыдзень:] Не заракайся красці... Не плюй у калодзеж... Лянівы два разы ходзіць, скупы два разы плаціць... Я не збіраюся чытаць вам лекцыю на тэму: «Фальклор – крыніца народнай мудрасці» (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Прыказкі, кн. 2, с. 285: Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць
Дадатковыя словы
выпем
4 👁