Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ëчы). – Ды я і не пайшла б туды [санітаркай у бальніцу] – Ільюша ўсё... – Ільюша... А ў цябе галава на плячах ёсць? Яго слухай, а свой розум май (П. Місько. Сітус інверсус). – Як добра, тады толькі хваляць. А як бяда, тады кажуць: а што, ці я табе не казала? – Людзей слухай, ды свой розум май... (У. Дамашэвіч. Камень з гары). Другіх слухай, а сваім розумам жыві. – Прапанавалі, і я, дурань, паслухаўся. – Ведама ж, як кажуць людзі: другіх слухай, а сваім розумам жыві, – прабубніў Даніла (В. Быкаў. Круглянскі мост). У людзей пытай і свой розум май. Кажуць людзі: у людзей пытай і свой розум май. А гаспадарку яна [нявестка], ведзьма, вядзе, дык толькі крый ты божа! (З. Бядуля. Летапісцы). – Насовіч, с. 247: Людзей слухай, а свой розум май; Ляцкі, с. 10: Другога паслухай і свой розум май; Прыказкі, кн. 2, с. 448: Людзей слухай, а сваім розумам жыві; У людзей пытай, ды свой розум май. Людзі брэшуць – мяне цешуць. Кажуць, калі не зважаюць на распаўсюджванне розных чутак, плётак. «Маці ігумення, не адну цябе замяло». – «Каго ж яшчэ?» – «А во гэтага. Баву Каралевіча. Адкапаў, заходжу – сядзіць, як у пячоры». Гедзіян не пакрыўдзіўся, толькі прабубніў: «Людзі брэшуць – мяне цешуць» (М. Воранаў. Яніна). – Прыказкі, кн. 2, с. 387: Людзі брэшуць – языкі чэшуць. Людзі і мядзведзя вучаць. Гаворыцца як сцвярджэнне вялікіх магчымасцей навучання. – Вучаных мядзведзяў вадзілі па кірмашах, прымушалі ісці ў скокі перад сялянамі. А павадыры ігралі на скрыпцы, потым збіралі з гледачоў і слухачоў па капейцы, зрэшты, хто што дасць. – Адсюль, мусіць, і прыказка: людзі і мядзведзя вучаць (М. Лужанін. Размовы з Якубам Коласам). Людзі і мядзведзя вучаць (Эпіграф да раздзела «Вучоба» ў кнізе Б. Сачанкі «Вечны кругазварот»). – Насовіч, с. 56: І мядзведзя вучаць; Федароўскі, с. 199: І звера людзі навучаць, не то чалавека. Людзі мруць, нам (другім) дарогу труць. Кажуць пры пахаванні каго-н. як пра няўмольнасць і непазбежнасць смерці для кожнага чалавека. Сін.: Каб не мерлі, дык бы неба падперлі. Смерць – гэта няўхільнасць для кожнага чалавека, а таму і адносіны да яе досыць спакойныя. Людзі мруць, нам дарогу труць, – заўважае спакойна беларус, бачачы чыё-небудзь пахаванне (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Не крыўдуючы, недасягальная аніякай крыўдзе, першай падняла чарку: – Людзі мруць, другім дарогу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 696  ▶