Ë– Прыказкі, кн. 2, с. 320: Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Гл. Аржаная каша сама сябе хваліць. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Непазбежна прыходзіцца расплачвацца за тое, што было зроблена з ахвотай, з задавальненнем. Гаворыцца, калі ўзнікаюць непрыемнасці, выкліканыя чыімі-н. ранейшымі дзеяннямі. [Калібераў:] Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Сцеражыся, Моцкін (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Трэба ж было мне сустрэцца з ёю тады ў вагоне. А потым і сысціся. Як усё адно незнарок, вяло мяне... А цяпер... Выходзіць, праўду ў народзе кажуць – любіш катацца, любі і саначкі вазіць (Б.Сачанка. Родны кут). Любіш катацца – любі і саначкі вазіць, гавораць у народзе, калі хочуць падкрэсліць абавязак чалавека адказваць за свае ўчынкі (Звязда. 1995, 21 лістап.). Любіў катацца, любі і саначкі вазіць. – Усю не ўсю [вёску], а трохі прарэдзім, – ужо зусім павесялеў Змітро Шламак. – Пры адной уладзе адны жылі, цяпер другія няхай пажывуць. А як жа – любіў катацца, любі і саначкі вазіць. – Але ж гэтак усіх без разбору ў спісы... – ніяк не мог супакоіцца Апанас Харчэня (Б. Сачанка. Вялікі Лес.) * [Старая:] Сур'ёзны ён быў, самастойны і добры. Ён і цяпер добры. [Стары:] На добрых ваду возяць. Хопіць! Кончылася дабрата. Не-е! Любіш катацца – вазі саначкі! Во як! Павазі. У турме (А. Макаёнак. Кашмар). Свае работнікі аўтакалоны таксама любяць катацца, але не любяць санкі вазіць, у даным выпадку – плаціць за выкарыстанне дзяржаўнага транспарту для асабістых патрэб (Вожык. 1985. № 13). – Ляцкі, с. 19: Любіш ездзіць, любі саначкі вазіць; Янкоўскі, с. 231: Як любіш катацца, то любі й саначкі вазіць; Прыказкі, кн. 2, с. 467: Любіш катацца, любі і саначкі вазіць (цягаць). Любоў зла – палюбіш і казла. Пра вялікую сілу ўлюбляцца ў каго-н. Закахаўся я, што называецца, па самыя вушы ў дзяўчыну адну... Люся яе звалі... Не сказаць, каб там было нешта асаблівае, але ж недарэмна кажуць: любоў зла, палюбіш і казла... Вось і я... (Б. Сачанка. Белая мыш). Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май. Хоць чыя-н. парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаў, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках. – Як сабе хочаце, сват, параіць я вам тут нічога не магу, – сказаў Каржакевіч. – Як той кажа, людзей слухай, ды свой розум май (К. Крапіва. Мядзведзі
Дадатковыя словы
сурёзны
11 👁