Ëпрасіць дзеда спець яшчэ што. Але ён адмовіўся наадрэз: – Хопіць. Лішняга і свінні не ядуць (Я. Курто. На свой хлеб). – Насовіч, с. 189: Што надта, таго і свінні не ядуць; Федароўскі, с. 166: Лішняга то і свіння не есць; Прыказкі, кн. 1, с. 254: Лішняга і свінні не ядуць; Праз меру і свінні не ядуць. Лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Гл. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Лыжкай акіян не вычарпаеш. Гл. Лыжкай мора (акіян) не вычарпаеш. Лыжкай мора (акіян) не вычарпаеш. 1. Немагчыма, безнадзейна чым-н. мізэрным справіцца з чымсьці аграмадным, вялізным. Тэўтон завыў ад злосці, крыкнуў: Ты – травяны кароль, а наша царква з жалеза! На каго ўзняў руку? Лыжкай не вычарпаеш акіян! Будзеш ляжаць каля ног нашай царквы! (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі). 2. Нічога прыкметнага не здараецца з чым-н. вялізным (напрыклад, прадпрыемствам) са знікненнем у ім чагосьці нязначнага. Антось з Генкам знайшлі пралаз у агароджы і падцікавалі. Сцапалі Рыгора з авоськай. Прасіўся той, як мог. Падумаеш, маўляў, прыхапіў з дзясятак [дэталяў]... Лыжкай мора не вычарпаеш... А яны, малайцы, прыцягнулі яго з грузам на ўчастак, выклікалі міліцыю... (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 2, с. 481: Лыжкаю мора не вычарпаеш. Лысае цялятка і здохне з лысінкай. Гл. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім. Любіў добрае, палюбі ж і злое. Ужываецца як павучанне цярпліва пераносіць нечаканыя непрыемнасці. [Ян, зрывае чапец з галавы Навума:] Якое гэта брыдкае пудзіла!.. Адказвай, д'ябал пракляты, хто ты? [Навум:] Ды я ж Навум, войт тутэйшы... Чаго ж ты чураешся цяпер ад мяне? Знаеш прымаўку: любіў добрае, палюбі ж і злое (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 75: Любіў добрае, цярпі ж і злое; Прыказкі, кн. 2, с. 430: Любіў добрае, палюбі ж і злое. Любіў катацца, любі і саначкі вазіць. Гл. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Праст. Кажуць з недаверам пра таго, хто на словах любіць ці шкадуе каго-н., а на самай справе гатовы падмануць яго, нашкодзіць яму. Сін.: Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву. Журналіст зарагатаў, яшчэ мацней абшчаперыў Тоньку. «Любіў рак жабу, аж вочы выеў», – падумала баба Зося (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока
Дадатковыя словы
дябал
8 👁