Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ëных і без мяне навалам! [Жанчына:] Эх, Іванавіч! Колькі гаварыла – ласкавае цяля дзвюх матак ссе, а гордае – ніводнай (А. Дзялендзік. Гаспадар). * Спачатку новы дырэктар стараўся дагадзіць і раённаму начальству, і людзям, мусіць, чуў пагаворку пра ласкавае цялятка, якое дзвюх матак ссе (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). – Недакладная калька з грэчаскай мовы: То kalonarnin duo mannas budzanee (літаральна «Ліслівае ягня дзвюх матак ссе»). – Насовіч, с. 72: Ласкавае цялятка дзвюх матак ссець; Ляцкі, с. 18: Ласкавае цяля дзвюх матак ссець; Прыказкі, кн. 2, с. 327: Пакорнае цялятка дзве маткі ссе; Ласкавае (пакорнае, лісявае, ліслівае) цялятка дзве маткі ссе, а гордае – ні адной. Лістам сцеліцца, а ўкусіць цэліцца. Кажуць з асуджэннем пра крывадушнага чалавека. – Дайце мне любое заданне... Я... – Лістам сцелецца, – гаварыў Шпакоўскі, – а ўкусіць цэліцца (І. Гурскі. Лясныя салдаты). – Прыказкі, кн. 2, с. 549: Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Ліха без дабра не бывае. Гл. Няма ліха без дабра. Ліхтаром пушчы не асвеціш. Паўпраўдай, непрызнаннем не абыдзешся. Кажуць таму, хто чамусьці не пра ўсё расказвае суразмоўнікам. [Гапка:] Ну, як жа з прызывам, забракавалі, а мо здалі, кажы, родненькі, не муч. [Бязродны:] Нічога страшнага, прызыў адлажылі. [Гапка:] Не веру, Янучок, не веру. Сэрца маё трывожыцца, і погляд вачэй тваіх не такі, як заўсёды. [Маці:] Усё роўна, дзеткі, ліхтаром пушчы не асвеціш, кажы, не скрывай. Калі радасць, то ўсе ўзрадуемся, а калі гора, разам заплачам (У. Галубок. Бязродны). – Шкраба, с. 131: Ліхтаром пушчы не асвеціш; Іванова, с. 89: Ліхтаром пушчы не асвеціш. Лішняга і свінні не ядуць (свіння не есць). Праст. Залішняе, празмернае ў дзеяннях, паводзінах асуджаецца. Кажуць як пажаданне захоўваць пачуццё меры. Сін.: Што задужа, то не здрова. – Кепскі з мяне божы служка, – жартам адказаў Лабановіч.. – Вельмі добрым і не трэба быць. Не дужа ўдавайся ў святасць, бо лішняга і свінні не ядуць... (Я. Колас. На ростанях). Стары разлічыўся, паклаў наверх яшчэ дзесятку, але Алачка рашуча засунула яе яму ў кішэню: а вось гэта рабіць не трэба, лішняга і свінні не ядуць (М. Герчык. Вяртанне да сябе). – Толькі ты, мамачка, нічога лішняга не гавары; ён чалавек далікатны, не глядзі, што трактарыст. Ён завочна інстытут канчае. – Лішняга не скажу. Лішняга і свіння не есць... (М. Пянкрат. Прынцыповы пасаг). Сталі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶