Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ëкага. – Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш (В. Праскураў. Зялёная рапсодыя). – Прыказкі, кн. 1, с. 68: Лёгкае пер'е (пяро), ды на страху не закінеш. Лёгка нарадзіць, ды нялёгка ўскарміць. Пра нялёгкасць выгадаваць, вырасціць дзяцей. Лёгка нарадзіць, ды нялёгка ўскарміць. І нашы продкі ведалі гэта не горш за нас. Таму і шукалі розныя спосабы, каб памагчы самім сабе (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Ліса спіць і курэй бачыць. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. * Ты выконвай волю божу, дык я так цябе размножу, дзеля нашага знаёмства павялічу так патомства, – будзе ўнукаў, як пяску: ты ж дзядок яшчэ ў саку. (Хто што думае, то й сніцца – сніць так курыцу лісіца.) (К. Крапіва. Біблія). – Рапановіч, с. 254: Лісіца спіць, а курэй бачыць; Прыказкі, кн. 1, с. 64: Ліса спіць і курэй лічыць; Ліса і ў сне курэй бачыць. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе. Хто ўсім дагаджае, той карыстаецца іх апекай, дапамогай, прыхільнасцю. «Ліслівае цяля дзве маткі ссе». Вы гэту прыказку, напэўна, чулі ўсе. Але на практыцы выходзіць, што і цяляткам часта шкодзіць залішне многа малака (К. Крапіва. Ліслівае цяля). Бач ты, як мякка сцелеш... Бач, як ты ўжо запеў! Ну але, але, ліслівае цялятка дзвюх матак ссе (П. Місько. Градабой). [Шпакоўскі:] Ну, хоць бы абняла. [Марфа:] Магу! [Шпакоўскі:] Задушыш! Вар'ятка! [Марфа:] Ліслівае цялятка дзвюх матак ссе (І. Гурскі. Свае людзі). [Казакевіч] хітры, мусіць, вельмі, бо надта ўжо ласкавы: ласкавае цялятка дзвюх матак ссе (В. Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). Бацьку ўсё абяцаюць... кватэру, але не даюць нешта. Ён ужо і з начальствам лаецца. У хаце таксама спакою няма – маці гаворыць, каб бацька не лаяўся, а схадзіў папрасіў. «Ласкавае цяля дзвюх матак ссе», – кажа яна (А. Кажадуб. Доўгі дзень Мацака). [Навум:] Лепей прышчамі зубамі язык і кланяйся нізка, пакуль яго мяцеліца ад нас вымеце; бо знаеш: пакорнае цялятка дзве маткі ссець (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). [Зязюля:] Не буду асцярожным у бліжэйшыя пяцьдзесят гадоў! Асцярож
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варятка, верабю, пере
9 👁
 ◀  / 696  ▶