ËЛетам дзень мокне, а гадзіну сохне, восенню ж гадзіну мокне, а дзень сохне. Гаворыцца пра летнія і асеннія дажджы і іх наступствы. Дзён пяць запар ішоў дождж, ішоў, не перасціхаючы, дзень і ноч. Сёння дажджу няма, але вакол усё сырое, мокрае. Кажуць, летам дзень мокне, а гадзіну сохне. Восенню ж гадзіну мокне, а дзень сохне. Тут жа сыпала пяць дзён (Л. Арабей. Іскры ў папялішчы). Летам і гнілая калода варочаецца. Летам у часе ўборкі ўраджаю ўсе (і старыя, і малыя) у няспынным руху. Нават і я прыйшоў – старшыня. Летам, як кажуць старыя, і гнілая калода варочаецца, а я ж сем год не выходзіў з касой!.. (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць. Летам і пад кусцікам можна пераначаваць. Летам дык яно кожны кусцік начаваць пусціць, а пачалася восень – ніхто малую ўзяць не хоча. У каго і сваіх хапае, а хто і баіцца, каб немцы не прычапіліся (Я. Брыль. З новай кнігі). Цяпер лета, а летам, як сцвярджаюць вопытныя людзі, кожны кусцік пераначаваць пусціць (Я. Васілёнак. Бліскавіца). «Будзем збірацца ў дарогу...» Стэфа.. нетаропка падышла да шафы і прыпынілася. Ванда, мабыць, заўважыла гэтую нерашучасць сваёй таварышкі, бо сказала, усміхаючыся: – Цяпер жа не зіма: кожны кусцік пераначаваць пусціць (А. Марціновіч. Першае каханне). – Прыказкі, кн. 1, с. 86: Улетку кожны кусцік начаваць пусціць. Летні дзень год корміць. Пра залежнасць дабрабыту чалавека ад таго, як ён стараецца ў касавіцу і жніво. Хоць летняя ноч малая, вячэрняя зара праходзіць невялікі кружок над лесам, і зноў на ўсходзе вылазіць сонца, але сход правялі ўвечары, не забываючы, што летні дзень – год корміць (Я. Ермаловіч. Прыкры вузел). Лета год корміць. Адным словам – старацца трэба. Лета год корміць: нельга марнавацца, маргаць (І. Мележ. Людзі на балоце). * Прыйшло лета – няма калі спаць. Дзень год корміць (У. Дамашэвіч. Ключ да шчасця). Жніво. Пагода – нібы па заказу. Дзень выдаўся такі, што корміць год. Няма калі ўцерці пот! І зжаць, і змалаціць патрэбна ўсё адразу (У. Корбан. Калгасніца і певень). – Прыказкі, кн. 1, с. 82: Летні дзень зіму корміць. Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш. Не так лёгка зрабіць што-н., як здаецца. Звычайна ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова л ё г к а ў папярэднім выказванні. – От пабачыце, ашукаю Алеся. Не верыце? Як піць даць! Памянеце маё слова. І зусім лёгка ашукаю. – Спадцішка. – Лёгка, гаворыш? – смяялася з Высоц
6 👁