Ëўсё роўна?.. – Лес сякуць – трэскі ляцяць (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). [Касценя:] Будуем то шмат. Ды вось кепска, што не заўсёды з розумам... [Садовіч:] Ёсць, ёсць! Але лес сякуць – трэскі ляцяць (П. Васілеўскі. Твой заўтрашні дзень). * [Маша:] Няўжо яны могуць так лёгка растаптаць лёс чалавека? [Траян:] Могуць. У іх правіла: калі лес сякуць – на трэскі не зважаць. [Маша:] Але ж ты не трэска! Ты – чалавек! (М. Матукоўскі. Бездань). – Прыказкі, кн. 2, с. 479: Лес сякуць – трэскі ляцяць. Лесу без падлеску не бывае. Функц. не зам. Старэйшае пакаленне павінна клапаціцца пра моладзь як сваю змену. У 1973 годзе нашы вядомыя празаікі старэйшага пакалення Янка Брыль, Вячаслаў Адамчык і маладзейшы Анатоль Кудравец далі Алесю Жуку свае рэкамендацыі для ўступлення ў творчую суполку. І вось ужо трыццаць тры гады адпрацоўвае ён высокія творчыя гарантыі-спадзяванні людзей, якія паверылі ў здольнасці дваццаціпяцігадовага хлопца, упэўніліся ў перспектыўнасці яго таленту. І не памыліліся. Разумелі, відаць, прадбачлівыя людзі, што лесу без падлеску не бывае (А. Бутэвіч. Каб быў чалавекам чалавек). Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць. Пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-н. тайнай. Сін.: Злодзей крадзе, а лес бачыць; Лес крадзе – поле бачыць; Няма нічога тайнага, каб не стала яўным. Сцяпан выпусціў стрэльбу, абедзвюма рукамі схапіўся за шыю і пахіліўся ніцма, на Чортавы Жорны, абліваючы халодны камень крывёю... Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць. І таму быў трэці чалавек, які бачыў і агеньчыкі двух сустрэчных стрэлаў, чуў, як уцякае падбітая машына, ведаў, што там зрабілася (А. Жук. Паляванне на Апошняга Жураўля). У аповесці абронена вельмі глыбокая, значная думка: «Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць». Гэта бачыць маці-Прырода вачыма сваіх насельнікаў (У. Гніламёдаў. Проза Алеся Жука). * Міхась акунуўся ў гэтыя колеры, пахі, акунуўся ў лясныя гукі – трывожныя крыкі соек, тужліва-прыцягальныя – зязюль, свіст, ценьканне, шчоўканне, крумканне, трашчанне іншага нябачнага птаства – і не звяртаў на гэта ўвагі... Поле бачыць, а лес чуе – гэта было для яго зразумела, як дзень і ноч (А. Кажадуб. Крокі). – Прыказкі, кн. 1, с. 356: Лес чуе, а поле бачыць; Шкраба, с. 190: Поле бачыць, а лес чуе. Лета год корміць. Гл. Летні дзень год корміць
11 👁