Ëзбіраць сваё войска, каб у паход ісці (А.А. Марціновіч. Ой ты, княжна, ды свабодная...). Лепшая абарона – наступленне. Тут Залоза перайшоў да сваёй улюбёнай тактыкі: лепшая абарона – наступленне (І. Шамякін. Губернатар). * Ці гэта запал дыскусіі круціць, хмяліць ім галовы, дыктуе свае законы? Законы ж гэтыя лёгка скеміць: першы закон абароны – нападзенне, цябе не ашчаджаюць, ты не ашчаджай; першым нападзеш, больш шансаў на перамогу... (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Ліцвінка, с. 135: Найлепшая абарона – наступленне. Лес крадзе – поле бачыць. Пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-н. тайнай. Сін.: Злодзей крадзе, а лес бачыць; Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць; Няма нічога тайнага, каб не стала яўным. Гэта ж ён [Мацюшоў], Сямёнаў і Грышкевіч атрымалі прэмію.., напіліся і паехалі... Ну і збілі на дарозе ля мастка дзяўчыну з Беліцы. Яшчэ каб яны адразу спыніліся ды адвезлі яе ў бальніцу, можа, не было б такога гора. А то дзяўчына, кажуць, калекай застанецца. Яны ж, нягоднікі, збілі і ўцяклі. Думалі, сведкаў не будзе. Але, як кажуць, лес крадзе, а поле бачыць. Забралі іх (В. Кадзетава. Вяртанне). У лесе крадзеш – поле ўбачыць, на полі крадзеш – лес убачыць. – Папытаюся я вас: адкуль жа ў вёсцы ведаюць пра тую сустрэчу з Паўлючыкам? Нікога, здаецца, і блізка не было... – Скуль, пытаецеся? Во, чалавеча! У лесе крадзеш – поле ўбачыць, на полі крадзеш – лес убачыць. А то як? Кася, калі не забыліся, якраз у гародзе калупалася... (Ф. Янкоўскі. Людзям трэба людзьмі жыць). – Прыказкі, кн. 2, с. 366: Лес крадзе – поле бачыць; Лес крадзе – поле бачыць, поле крадзе – лес бачыць; У лесе крадзеш – поле ўбачыць, на полі крадзеш – лес убачыць. Лес сякуць – трэскі ляцяць. Функц. не зам. У вялікай справе не бывае без памылак, недахопаў, ахвяр. Гаворыцца як апраўданне памылак, недахопаў, ахвяр, якія не закранаюць асноўнага, сутнасці справы. Сін.: Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць. – Сёння знішчым рыбу, а калі яе развядзеш? – Не турбуйся, – супакоіў старога Рудак, – я ведаю спосаб, як і развесці. А сягоння нічога не зробіш: лес сякуць – трэскі ляцяць (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). За вымушаныя ўцёкі з мястэчка, страчаны набытак Макар ні на кога не крыўдаваў, наадварот, паблажліва ўсміхаўся: – Лес сякуць, трэскі ляцяць. Перагібы, канешне. У новым дзеле бываюць перагібы (І. Навуменка. Апошняя восень). – А навошта ў вёсцы спыніўся? Ты ж лядаўцаў пад удар падстаўляеш. Ці табе
6 👁