Ëпатрэба. Без сініцы смуціцца зямля, без жураўкі сірацее неба (Р. Барадулін. Бачаннем не зловіш жураўля). – Федароўскі, с. 277: Лепшая сініца ў руках, як журавель пад небясамі. Лепш старожа, як варожа. Звычайна гаворыцца як парада лепей дзейнічаць асцярожна, чым рызыкаваць, гадаць, варажыць, як можа здарыцца, павярнуцца што-н. [Альжбета:] Вы бы, дзеткі, занеслі пасудак на тую палавіну. [Паўлінка:] Усё роўна; я пасля занясу сама, а цяпер... (Паглядаючы хітравата на Адольфа) я баюся з панам Адольфам ісці адна на тую палавіну!.. [Пранцісь – да Паўлінкі:] А праўда, собственно, лепш старожа, як варожа, пане дабрудзею. [Агата:] А ты «старожа», не мялі попусту, а думай, як дахаты ісці (Я. Купала. Паўлінка). – Прымкнуў? – А бадай цябе!.. Я й забыўся зусім [прымкнуць кабылу спецыяльным путам]... Ат, ды хто там на яе дужа папаталіцца! Нічыпар і то сваю заўсёды вяроўчатым путам путае... – Гэта то так... але ўсё ж старожа лепш, як варожа (М. Зарэцкі. Як гэта часам трапляецца). – Прыказкі, кн., 2, с. 299, 482: Старожа лепей варожы; Лепей астарожна, чым варожна. Прыказка падаецца і ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870, с. 66, 616): Старожа лепей варожы, дзе слова старожа тлумачыцца як асцярожнасць', а варожа як 'варажба, гаданне'. Прыводзіць двойчы прыказку Лепей (лепі) старожа, як варожа і А. Аксамітаў (с. 58, 176), але з недакладным, няправільным тлумачэннем яе сэнсу: «Прымаўляе дбайны селянін, лічачы, што лепей страціць час на вартаванне сваёй гаспадаркі, чым быць абрабаваным» і «Лепей вартаваць, чым думаць, што не ўкрадуць». Лепшы спосаб абароны – нападзенне. Функц. не зам. [Дзед Цыбулька:] Вот як шарахну між вачэй – тут табе і будзе няўстойка твая! [Скаромны:] Што-о? Пагражаць? Я да пракурора пайду! Я... [Паляныця:] Ну, дывысь! Він шчэ й крычыць! [Юрка:] Лепшы спосаб абароны – нападзенне (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). Самая лепшая абарона – нападзенне. [Стась:] Самая лепшая абарона – нападзенне. Прапаную выкарыстаць гэты канфлікт і прад'явіць ім [кіраўнікам] нашы патрабаванні (В. Зуб. Юнацтва рыцара). – Значыцца, ты і мне вайну аб'яўляеш? – Аб'яўляю. Інакш вы мяне праглынеце. – Малайцом. Лепшая абарона – нападзенне (А. Петрашкевіч. Соль). Рагвалод не на жарт спалохаўся. Бяды не мінуць. Але спакойна сядзець склаўшы рукі не выпадала. Лепшая абарона – нападзенне! Затрубілі паходныя ражкі, і пачаў князь
Дадатковыя словы
абяўляеш, абяўляю, прадявіць
6 👁