Ëтак, як у прымаўцы: «Лепш мець вераб'я ў руцэ, чым арла на суку». Навошта ёй я, калі ў мяне ёсць залётка (Л. Прокша. Урок любві і нянавісці). – Ліцвінка, с. 111: Лепш у руцэ верабей, чым сініца ў небе; чым голуб на даху. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець. Лепш пражыць у нястачы, але з прыгожым мужам. [Яніна:] Лепш, як кажуць, пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець. [Лабыш:] Хараство з гадамі ў кожнага праходзіць, а багацце не кожнаму харошаму даецца. Падумай, я ж ліха табе не жадаю (І. Козел. Папараць-кветка). – Федароўскі, с. 50: Хоць пад лаўкай сядзець, абы на красівага глядзець; Прыказкі, кн. 2, с. 8: Хоць пад лаўкай сядзець, абы на прыгожага глядзець; Хоць пад лаўкаю пасяджу, а на прыгожага пагляджу. Лепш сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець. Пра гаротную долю стаць, быць удавой. – А я, дзякуй богу, яшчэ добра чуюся... Шчасця вот толькі, малавата... Лепей сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець... Ды ў маладым веку... – усхліпнула, шморгнула носам [Каця], але ўтрымалася, хутка выцерла падалом вочы... (Г. Далідовіч. Міхаіл Апанасавіч і Каця). – Ліцвінка, с. 111: Лепей сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець. Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе. Лепш мець што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на большае і лепшае ў аддаленай будучыні. Сін.: Лепш мець вераб'я ў руцэ, чым арла на суку. Раз хлопец так улягае, то, відаць, сэрца ў яго не на месцы. А людзі кажуць, лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе. Ну, чым Лёня горшы за твайго Антона? (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). Федзя нейкую хвіліну ўзіраўся Івану ў твар, потым яхідненька захіхікаў: – Ці ты ідзеш па прынцыпу: лепш сініца ў руцэ, чым жораў у небе? А? Са стопрацэнтнай гарантыяй? Тады хвалю... (А. Кудравец. Раданіца). Не глядзім яшчэ часам далёка наперад: «Лепш сініца ў жмені, чым жораў у небе», – разважаюць яшчэ многія. Зразумела? (А. Бялевіч. У калгасе «Рассвет камуны»). * Мне хоць трошкі раўнавагі трэба, бо характар у мяне такі: жураўля я не спаймаў у небе, а сініцу выпусціў з рукі (С. Блатун. Мне хоць трошкі раўнавагі трэба...). Сініца – у руцэ, а недзе ў небе жораў. Ці выйдзе поўны збор паэтавых паўтораў? (Р. Барадулін. Чакаючы). Бачаннем не зловіш жураўля. Дый лавіць яго ці ёсць
Дадатковыя словы
верабя
8 👁