Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ëчым з дурнем знайсці. З тваёй жа пугай, Бэндзік, мы аскандаліліся на ўсю вобласць (А. Рылько. Кот у мяшку). – Ці чуў ты Дэньку Банадысёвага, з Драздоў? – А як жа!.. Лепей з разумным згубіць, чымся з дурнем знайсці (І. Гурскі. Лясныя салдаты). Доля кінуў акурак на мокрую сцежку і як не сваімі нагамі паклыпаў у хату. «Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці», – прыйшла яму на памяць народная прымаўка. Чаму яна не прыйшла яму ўчора? (У. Дамашэвіч. Доля-пустацвет). * Нездарма ў Верамейках кажуць – лепей з Меляшонкам згубіць што, чым з Раманам знайсці дзе тое самае (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). – Насовіч, с. 75: Лепей з добрым згубіць, чым з дурным знайсці; Прыказкі, кн. 2, с. 249: Лепш з разумным згубіць, як з дурным знайсці. Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі. Функц. не зам. Ужываецца як рэакцыя на якія-н. дзеянні, што адбыліся са спазненнем. – Назначылі мяне з першага кастрычніка. Ну, покі прыйшло назначэнне – а жыву я ў Смаленшчыне – ды покі заехала сюды, ды ў Пінску трохі ў знаёмых пабыла, вось і апазнілася. – Ну, што ж? Лепей позна, чым ніколі (Я. Колас. На ростанях). [Лютынскі:] Трэ было раней гэта зрабіць, але... лепш позна, чым ніколі. Думаю, што такіх памылак у мяне больш не будзе (К. Крапіва. Канец дружбы). Зайшоў Былінскі. Паглядзеўшы на ручны гадзіннік, здзівіўся і папрасіў у гаспадароў прабачэння за спазненне. – Лепш позна, чым ніколі, – усміхнуўся Граноўскі (І. Гурскі. У агні). Лепей, як той казаў, позна, чым ніколі. Адумалася – і добра. Я не сумняваўся наконт цябе, Крайнова (Т. Бондар. Марыя). Выбачай, што я замарудзіў крыху з адказам на тваё пісьмо. Але лепей позна, як ніколі (Я. Купала. Да Я.Ф. Калітоўскага). – Калька з французскай мовы: Micux vaut tard que jamais. Мяркуюць, што ў французскую мову выказ трапіў з латыні (Potius sero guam nunguam) – як выраз з «Гісторыі» рымскага пісьменніка Ціта Лівія (59 да н. э. – 17 н. э.). – Федароўскі, с. 242: Лепш потым, ніж ніколі; Прыказкі, кн. 2, с. 472: Лепей позна, чым ніколі. Лепш мець вераб'я ў руцэ, чым арла на суку. Лепш мець хоць што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на большае і лепшае ў аддаленай будучыні. Сін.: Лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе. Дарэмна я ёй [Касі] сказаў пра Галю. Дурань, сам адбіў у яе цікавасць да сваёй асобы. А дзяўчаты ж разважаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя
7 👁
 ◀  / 696  ▶