Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ëпачуць (В. Шырко. Павышэння не будзе). – Што расказваць, – засмяяўся Адам. – Як кажуць, лепш раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Прыязджайце, самі на свае вочы ўбачыце... (Б. Сачанка. Хай ведаюць людзі). – Ліцвінка, с. 111: Лепш адзін раз убачыць, чым дзесяць разоў пачуць. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня, падман). Функц. не зам. Пятро сядзеў нерухома і пазіраў на яе [Ірыну]. Хіба вінаваты ён, што стаў на яе шляху? Ён жа не хацеў гэтага. Ён хацеў аднаго, каб яна была шчаслівая. Але як гэта зрабіць? Не маной жа. Лепш горкая праўда, чым салодкая мана (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). Радавалі Стадуба адкрытасць, шчырасць, зацікаўлены дыялог на самой нарадзе, у гасцініцы з даўнімі сябрамі, на кватэры ў сына Алёшы. Усе нібыта гаварылі праўду. Разумелі: далей жыць так, як жылі раней, нельга! Патрэбны змены! Прызнавалі, што лепш горкая праўда, чым салодкая хлусня (В. Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў). Наша сіла ў праўдзе, галоснасці, развіцці і ўмацаванні дэмакратычных інстытутаў. Усе павінны ведаць усё. Лепш горкая праўда, чым салодкі падман (М. Зяньковіч. Вяртанне гонару). – Прыказкі, кн. 2, с. 435: Лепей горкая праўда, чым салодкая мана. Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці. Сін.: Лепш едучы змерзнуць, чым ідучы спацець. Ехаць на кані хоць і было мулка ды парка, асабліва сыспаду, аднак праўду кажуць дасціпныя людзі, што лепей дрэнна ехаць, чым добра ісці (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Неяк перад самым адыходам у армію ён [Колька] ехаў во па гэтай жа дарозе, толькі назад, у вёску. І дагнаў яе, Ганулю. Дагнаў і спыніўся, запрасіў, каб садзілася, сказаў, што лепш дрэнна ехаць, чым добра ісці (І. Капыловіч. Мацвееў стажок). Гадзіны дзве той язды, а душу вытрасе. Цесна. Тлумна. Пах поту, перагару. Адчыніш фортку – крыкі, лаянка. Вядома, усім не дагодзіш. Адно суцяшэнне: лепш дрэнна ехаць, чым добра ісці (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў). – Прыказкі, кн. 1, с. 283: Лепей пагана ехаць, чым добра ісці. Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. Звычайна гаворыцца з неадабрэннем пра таго, з кім лепш не звязвацца, бо немагчыма прыйсці да згоды. [Ціўчык:] Дык як, Бэндзік, адкрыў Амерыку? Вынайшаў пугу? [Бэндзік:] Леў Львовіч, я ад усёй душы... [Ціўчык:] Праўду кажуць: лепш з разумным згубіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 696  ▶