Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ËЛепей кепскі родны бацька, чым добры айчым. Яе [Вікторыю] сапраўды турбавала – ці мае яна права пазбавіць Славіка радзімы, назаўсёды адлучыць ад роднага бацькі... Ад некага яна чула – лепей кепскі родны бацька, чым добры айчым... Дык ці мае яна права рашаць такое пытанне за дзіця? (Л. Арабей. Перавал). Лепей нічога, чым благога. Гаворыцца як рэакцыя на слова «нічога» ў адказе суразмоўніка на пытанні тыпу «Што чуваць?», «Як маешся?», «Як жывеш?» – Ну, што ў цябе чуваць? – запытаўся Васіль не па праграме. – Нічога, – даволі суха азвалася Аўгіня. – Лепей нічога, чым благога, – дзелавіта заўважыў Васіль (Я. Колас. Дрыгва). Лепей позна, чым ніколі. Гл. Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі. Лепей смерць на полі, чым (як) жыць (жыццё) у няволі. Функц. не зам. [Цымерфельд:] Доктар – партызан. Дзіўна. [Доктар:] Нічога дзіўнага. Лепей смерць на полі, чым жыць у няволі (І. Гурскі. Доктар). – Рапановіч, с. 308: Лепей смерць на полі, як жыццё ў няволі. Лепш біць свае вошы, чым (чымся) лічыць чужыя грошы. Гаворыцца, калі чалавека, які мае справу з чужой, дзяржаўнай маёмасцю, грашамі, напаткала непрыемнасць (растрата, пакража, напад і пад.). Нашто табе гэты камітэт, нашто табе вазекацца з чужымі грашамі! Праўду людзі кажуць – не падзівіце: лепш біць свае вошы, чымся лічыць чужыя грошы!.. Во ён павёз здаваць грамадзянскія грошы, а нейкія зладзеі падсцераглі, грошы забралі, а самога крыху зусім не забілі (А. Мрый. Працоўны дзень савецкага лекара). * Трудзяга твой бацька. Рабіў сумленна. Казаў: «Лепей лічыць свае вошы, чым чужыя грошы». Совесны быў (У. Ліпскі. Бацька). – Прыказкі, кн. 2, с. 442: Лепей біць свае вошы, чым лічыць чужыя грошы. Лепш даваць, чым прымаць. Часцей кажуць як прабачэнне, калі звяртаюцца да каго-н. за дапамогай ці просьбай. – Не з лёгкім сэрцам даводзіцца звяртацца па дапамогу, – кажа Георгій Сапун. – Слова Божае гаворыць, што лепш даваць, чым прымаць. Але святая справа вымушае нас прасіць і з вялікай удзячнасцю прымаць любую лепту як ад асобных грамадзян, так і ад прадпрыемстваў і арганізацый (Звязда. 2005. 4 мая). – Паходзіць з Бібліі (Дзеянні, 20, 35); паўкалька з царкоўнаславянскай мовы: Блаженнее давать, нежели принимать; Феда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶