Ëта прамовіў Грыбок і падаўся на дарогу за гумнамі. «Ласы на чужыя каўбасы! Мёду захацеў! – падумаў непрыхільна Васіль. – Аге ж, чакай!.. Надаешся вам усім!..» (І. Мележ. Людзі на балоце). У першы ж дзень [Мікола], калі прыехаў, заўважыў: брат, Цімафей, так і косіцца на яго, так і хоча сказаць: «Валачыўся па белым свеце, а цяпер са сваім вывадкам на ўсё гатовенькае... Усе ласы на чужыя каўбасы...» (І. Капыловіч. Браты). – Так і скажам: народ не хоча Сурмілу... – Бач ты: знайшоўся ласы на чужыя каўбасы... (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Ого, – здзівіўся ён [Ігнат], – які капітал! – А ты не будзь ласы на чужыя каўбасы. Мае. Гарбом зарабіла (Г. Марчук. Крык на хутары). – Насовіч, с. 169: Усе ласы на чужыя прыпасы; Ласы на чужыя прыпасы, а сваіх няма ў запасе; Прыказкі, кн. 2, с. 438: Ласы на чужыя каўбасы. Латва знойдзе, хто шукае. Кажуць з упэўненасцю пра лёгкія і станоўчыя вынікі пошукаў каго- ці чаго-н. Сін.: Хто шукае, той знаходзіць. [Ян:] Я шукаў паненкі ўсюды, а знайшоў вось тут, як цуда. [Юлія:] Ці ж знаходзіць рэч цяжкая? Латва знойдзе, хто шукае (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Янкоўскі, с. 259: Латва знойдзе, хто шукае. Прыслоўе латва ў ТСБМ не падаецца, а ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча тлумачыцца як 'лёгка, без цяжкасцей'. На аснове латва ўтворана прыслоўе лацвей са значэннем 'лепей, зручней, ямчэй'. У «Слоўніку беларускай мовы» (1987, с. 358): латва, прысл. Лепей адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Гл. Лепш (лепей) адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Лепей вучоны, як залачоны. Пра перавагу адукаванасці, вучонасці ў чалавека над багаццем. «Лепей вучоны, як залачоны?» Праўдзівасць гэтай народнай прымаўкі можна апошнім часам аспрэчыць. Усё часцей выбар робіцца не на карысць першага. Эканамічная сітуацыя ў краіне балюча закранула галіну адукацыі і навукі. Нізкі ўзровень заработнай платы работнікаў негатыўна адбіваецца на настроі педагогаў (Настаўн. газ. 2000, 28 кастр.). –Ляцкі, с.58: Часам вучоны будзе лепей, як злацоны. Лепей горкая праўда, чым салодкая мана. Гл. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана. Лепей дрэнна ехаць, чым добра ісці. Гл. Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці. Лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. Гл. Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці
23 👁