Êка. Паплавы). – Можа, хто хоча паправіць Аляксандра ці дапоўніць? – спытаў Кірыленка. – Куранят восенню лічаць, – толькі і сказаў Стукаў (В. Шырко. Дыханне жыта). * Пажадаю табе не ўступаць у канфлікты на новым месцы са станавым прыставам. А што да праўды, дык наперад выведзем куранят, а палічым іх увосень (Я. Колас. На ростанях). – Прыказкі, кн. 1, с. 195: Увосень курчат лічаць; Куранят увосень лічаць; БРС, т. 1, с. 626: Куранят увосені лічаць. Курачка (курыца) па зярнятку клюе (збірае). Гаворыцца, калі хто-н. задавольваецца малымі патрэбамі, паступова назапашвае што-н. Мы адмаўляем тваю тэорыю – «курыца па зярнятку клюе». Не для нас яна. Мы не бабулькі стогадовыя. Тым больш – фінансы пяюць рамансы (П. Місько. Мушкецёр). – Насовіч, с. 71: Курачка па зёранку сабіраіць і сыта бываіць; Янкоўскі, с. 86: Курачка па зярнятку збірае і сыта бывае. Курыца не птушка, а баба не чалавек. Устар. Гаворыцца як адмоўная ацэнка жанчыны, яе кемлівасці, здатнасці і пад. Нешта яшчэ гаварылі, спрачаліся, і Хіма нічога не разумела. А Нупрэй пахлопаў па плячы. – Вось і пакажаш сваю вучонасць, хе-хе-хе... – Курыца не птушка, а баба – не чалавек... (В. Каваль. За доляю). * У Галапузаўцы... не было такога чалавека і такой жанчыны (у нас таксама кажуць, што баба – не чалавек), якія б не ведалі Ванькі Кудлатага (Я. Колас. Ванька Кудлаты). У афіцэрскім асяроддзі прапаршчык Канстанцін Міцкевіч па-ранейшаму адчуваў сябе чужаком, мужыцкім сынам. Нездарма кажуць: «Курыца не птушка, прапаршчык – не афіцэр». (С. Александровіч. На шырокі прастор). Курыца па зярнятку клюе (збірае). Гл. Курачка (курыца) па зярнятку клюе (збірае). Куфэрак (куфэрачак) адчыняецца (адчыняўся) проста. Пытанне хоць і здаецца цяжкаватым, але рашаецца лёгка, не патрабуе асаблівага роздуму. Не кожнаму чытачу знаёмы гэты музычны тэрмін [арыёза]. Пра арыю чулі нават тыя, каму мядзведзь на вуха наступіў, а тут – арыёза. А куфэрак, між іншым, адчыняецца проста: гэта напеўны характар выканання (В. Шырко. Вялікаму караблю – вялікае плаванне).Здалі экзамены аднолькава: сяброўка паступіла, а я не. Куфэрачак адчыняўся проста. Яе дзявочае прозвішча пачыналася з першай літары алфавіта. Зрэшты, менавіта так расшыфравалі маю няўдачу самі выкладчыкі (Беларуская думка. 2006. № 11). – Паўкалька з рускай мовы: А ларчик просто открывался. Паходзіць з байкі І.А. Крылова «Ларчик
9 👁