Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êякі-н. намер ці не ўдасца, а паспрабаваць можна. – А калі б пабачыў, што мяне запыняюць і зробяць вобыск, дык сказаў бы: а я іду якраз у паліцыю – недазволеную літаратуру знайшоў. – Так бы яны табе і паверылі? – Ну, што ж? Купіў не купіў, а патаргаваць можна, – у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка (Я. Колас. На ростанях). [Пушкарэвіч:] Ну, зматвай свае вудачкі і пайшлі ў сваты. Купім не купім, а патаргаваць можна (І. Гурскі. Свае людзі). Дык, хлопцы, давайце дапісваць прашэнне... Трэба канчаць гэтую работу... Купіш не купіш, а патаргаваць можна. Нельга сядзець склаўшы рукі (Л. Арабей. На струнах буры). – Ніхто з яўрэяў не адважваецца ісці на чыгунку. Вы думалі пра гэта, калі падаваліся на чыгунку, малады чалавек? – Думаў, але... – прашаптаў Іцка... – Ну, але так, мой любы малады чалавек, купіш не купіш, а патаргавацца варта! (Х. Шынклер. Ічэ). – Насовіч, с. 71: Купіў не купіў, а патаргаваць вольна; Прыказкі, кн. 1, с. 469: Куплю не куплю, патаргаваць можна; Купіў не купіў, а патаргаваць можна. Купіць – як вош забіць, а прадаць – як скочку спаймаць. Прадаць што-н. на рынку значна цяжэй, чым купіць. (Скочка – абласны назоўнік са значэннем блыха'.) – Мудрэц мой дзядуля, у вёсцы жыве... Ён кажа: купіць – як вош забіць, а прадаць – як скочку спаймаць, – уздыхае Дэн [яму не ўдаецца прадаць на рынку] (П. Місько. Мушкецёр). Купляй кабылу гарбатую, а жонку бяры лупатую, дык ніхто не звядзе. Гаворыцца як іранічная парада пры выбары жонкі. «А мой жа ты сакалок, плакаў ці што – вочкі ў цябе чырвоныя, – быццам шкадуючы, прыязна азвалася падгавораная Наталкай старая Агапка, – чаго ж ты, сакалок? Жоначку ж ты ўзяў багатую. Цешыцца павінен. Ды яшчэ і тое скажу, што спакой ты будзеш мець. Не дарма кажа прыказка: «Купляй кабылу гарбатую, а жонку бяры лупатую, дык ніхто не звядзець» (Л. Грымак. Васілёва вяселле). Куранят увосень (восенню) лічаць. Меркаваць пра што-н. трэба па канчатковых выніках. Гаворыцца, калі хто-н. заўчасна радуецца ад мажлівага поспеху ў якой-н. справе. – А ўсё ж ваша возьме, – сцвярджаў стары рабочы, пуцілавец. – Куранят лічаць увосень, – не здаваўся чыгуначнік (І. Гурскі. Вецер веку). Эх, Максім Антонавіч, куранят лічаць увосень. Хто ведае, ці яно падсушыць, ці яно падмочыць (І. Шамякін. У добры час). Тады, выходзячы з выканкама, Даміра раззлавана сказаў Старыковічу: – Куранят увосень лічаць. Паглядзім, у каго болей сена будзе, альбо ў мяне, альбо ў хвалёнага вамі ракіцянскага старшыні (А. Асіпен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶