Êцы. – Глядзі ты! З Вольчыным жаніхом паспала, дык і ні да носа! – кінуў ёй наўздагон Віктар. Жураўская спынілася, нібы ёй у спіну стрэлілі. «Вось яно, сяло... Нехта падгледзеў, кума куме, а кума – па ўсім сяле», – узрушана падумала яна (М. Ваданосаў. Надзеі і здзяйсненні). Я, канечне, нічога дрэннага пра твайго дзеда не хачу сказаць. Але ж ведаеш прымаўку: кума куме, а кума па ўсім сяле (Я. Курто. Над ярам). Нехта некаму ці праўду казаў, ці так – на ўзвей вецер – брахнуў, што на барысаўскім тракце ёсць курганок і ў ім быццам француз, уцякаючы, бочку чырвонцаў закапаў. Ведама, зараз кум куме, а кума – па ўсім сяле. Гэтак дазналіся засцянкоўцы... (У. Галубок. Не паклаўшы, не возьмеш). Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле. [Хмара:] Браткі, нехта накляпаў... [Звягіна:] Ну але: кума – куме, дый пайшло па ўсім сяле (І. Гурскі. Новы горад). – Прыказкі, кн. 2, с. 394: Кума куме ды па ўсём сяле; Сказала кума куме – пайшло па ўсім сяле. Кумка кумцы па сакрэту, а кумка – усяму свету. Сказанае каму-н. пад сакрэтам становіцца вядомым для ўсіх. Сін.: Кума куме, а кума па ўсім сяле; Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы. – Я ж толькі ёй... – Ага, толькі ёй! А яна Залатухінай, Залатухіна толькі Пятрухіну, а Пятрухін толькі Балбатухінай, а тая – чортавай бабулі... Адным словам, кумка кумцы па сакрэту, а кумка – усяму свету! (М. Чавускі. Толькі строга між намі). * [Гаўрыленка:] Вы з Пётрам? Чаму ўдвух адразу [хочаце пагаварыць]? Жаніцца абодва надумалі? Не пярэчу. [Пётра:] Размова, так сказаць, канфідэнцыяльная. [Гаўрыленка:] Ого! Па сакрэту – усяму свету. Ну што ж, тады паехалі (Л. Левановіч. Чабор). – Янкоўскі, с. 309: Кумка кумцы па сакрэту, а кумка – усяму свету. Кум куме, а кума па ўсім сяле. Гл. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. Купіў мыла – еш, хаця і не міла. Кажуць іранічна пра таго ці таму, хто аказаўся падманутым пры куплі-продажы або якой-н. іншай здзелцы. [Пшэбыеўскі, якога лоўка падманулі, падмяніўшы нявесту:] Дык што мне цяпер рабіць?! [Несцерка:] Вяселле гуляць. Такая ўжо тут справа – глядзець трэба. На кірмашы і бык цельны. А купіў мыла – еш, хаця і не міла (У. Бутрамееў. Новыя прыгоды Несцеркі). – Прыказкі, кн. 1, с. 463: Купіў мыла – еш, хоць няміла. Купіў не купіў (куплю не куплю, купіш не купіш, купім не купім), а патаргавацца (патаргаваць) можна (варта). Удасца
8 👁