ÊКуй жалеза, пакуль гарачае. Спяшайся рабіць што-н., пакуль не позна, пакуль ёсць спрыяльныя ўмовы; карыстайся момантам. Пасля звароту з Масквы Канстанцін Міхайлавіч ізноў засеў за «Дрыгву». Куй жалеза, пакуль гарачае! Пішы, браток, калі з ахвотай і настроем пішацца! (С. Александровіч. Сейбіт песні і мудрасці). Дзейны, нястомны Мураўёў там жа, у Пецярбурзе, – «куй жалеза, пакуль гарачае», – склаў запіску цару, у якой выклаў свае меркаванні адносна будучыні Заходняга краю і кіравання ім (Б. Сачанка. Мураўёў-вешальнік). – Вы дарэмна спяшаецеся, трэба з толкам выбіраць, думаць. – А навошта чакаць? – шчыра здзівіўся Грышка. – Куй жалеза, пакуль гарачае (А. Дзятлаў. Падман). Калі што наклёўваецца, то трэба браць адразу. Як гаворыцца, куй жалеза, пакуль гарачае... (В. Гігевіч. Варыянт). Куй жалеза, пакуль не астыла. Рыкае скацінка, іграюць жалейкі, над цэлай мясцінкай стаіць гоман нейкі. Усё йграе й ззывае да працы – аж міла... Куй, браце, жалеза, пакуль не астыла! (Я. Купала. Вясенняя раніца). * Разумеў і Кляпец, што трэба каваць жалеза, пакуль яно гарачае (І. Дуброўскі. На новыя кругі). Паедзе на Малы Месяц ён [Мельнік] сам. Калі ўжо каваць жалеза, дык гарачае! (М. Гамолка. Шосты акіян). [Лёня] і праўда тады панёс на станцыю сваю карціну – назаўтра ж. Марусі спадабалася тое, што ён сказаў, і трэба было каваць жалеза, пакуль яно не астыла... (П. Місько. Калянае лісце). – Калька з лацінскай мовы: Ferrum quando calet cudere quisque valet (літаральна «Кожны ў сілах каваць жалеза, пакуль яно гарачае»). – Федароўскі, с. 363: Куй жалеза, пакуль гарачае; Куй жалеза на гарача; Прыказкі, кн. 2, с. 449: Куй жалеза, пакуль куецца; Куй жалеза, пакуль не астыла. Куй жалеза, пакуль не астыла. Гл. Куй жалеза, пакуль гарачае. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Гаворыцца як высокая ацэнка трапнага, дасціпнага выступлення. Дзе ўжо гэтаму пустазвону Калатухіну цягацца з Мясніковым. У таго слова раўназначна кулі. Больш таго: куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Заслухаешся! (І. Гурскі. Вецер веку). – Прыказкі, кн. 2, с. 186: Куляй пацэліш у аднаго, у двух, а трапным словам – у тысячу. Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле. Гл. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. Сказанае каму-н. пад сакрэтам становіцца вядомым для ўсіх. Сін.: Кумка кумцы па сакрэту, а кумка – усяму свету; Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вулі
22 👁