Ê– Насовіч, с. 70: Куды конь з капытом, туды і рак з кляшнёю; БРС, т. 1, с. 610: Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй. Куды ні кінь, усюды клін. Што ні рабі, што ні прыдумвай, усё дрэнна. Пра складанае, бязвыхаднае становішча. Сін.: І адтуль горача, і адсюль боляча; Ты на гару, а чорт за нагу. У Вас, як кажуць, куды ні кінь – усюды клін. Сельскагаспадарчы інвентар да веснавой сяўбы не адрамантавалі, хамутоў і пастромкаў не хапае, угнаенне на поле вывезлі не поўнасцю (А. Макаёнак. Старшыні калгаса «Спартак»). Цяжкай была ноч для прафесара і яго пацыентаў. Думалі, нібы валуны варочалі. Куды ні кінь, усюды клін (І. Новікаў. Ачышчэнне). – І так не тое, і так не тое, – гаварыла яна [маці]. – А дзе, дзе яно, тое? – пытаў, шчыра пытаў у маці Апанас. – Куды ні кінь, усюды клін? (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – Лёгка раіць, – не пагаджаецца Мікалай, – вунь колькі тэхнікі трэба: і БМ-6, і КС-6Б, і авіяапрацоўка... Куды ні кінь – усюды клін (В. Шырко. Дыханне жыта). Куды (дзе) ні кінь, дык клін. Зямлю паны цэняць дорага. Не толькі чвэрткі – дзясятай долі не аплаціць за яе бедны мужык. Адным словам, куды ні кінь, дык клін (А. Якімовіч. Адкуль ліха на свеце). – Фашыстам было: куды ні кінь, дык клін, – скупа ўсміхнуўся Пахом. – Тут уцёк, затое там падарваўся (Х. Жычка. Апошняя старонка). А што за зямля? Адзін пясок... Плыты пагоніш – таксама не забагацееш, а толькі накараешся. Дзе ні кінь, дык клін? (С. Александровіч. На шырокі прастор). – Насовіч, с. 70: Куды ні кінь, усё клін; Ляцкі, с. 62: Як ні кінь – усё клін; Прыказкі, кн. 1, с. 413, 455: Куды ні кінь, усё клін; Куды ні кінь, усюды клін. Куды ноч, туды і сон. Гаворыцца, калі каму-н. прысніцца нядобры сон, як пажаданне забыцца пра яго. – Прыснілася нешта нядобрае... – То скажы: «Куды ноч, туды і сон». І тройчы плюнь цераз левае плячо (В. Кадзетава. Ля трох пуцявін). – Снілася мне, што паўзе з-за небакраю вялізная чорная хмара. Напаўзла, насунулася, закрыла сабою ўсё неба. А потым... Злавесны сон. Прарочы. – Людзі кажуць: куды ноч, туды і сон. Не думай пра яго (Г. Каржанеўская. Чарнабог). Каб спакойна заснуць, паўтару забабон: «Грукні тройчы ў сцяну – куды ноч, туды й сон» (М. Лужанін. Гадзіны бяссонныя). – Ноч – год, хоць і лета. Дзіва што напляцецца... – Ага... Куды ноч, туды й сон... Хай іх людзі не знаюць, гэтыя сны (П. Місько. Куды ноч, туды і сон). – Насовіч, с. 70: Куды ноч, туды й сон
7 👁