ÊКуды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка). Куды адзін, туды і другі. Пра людзей, цесна звязаных паміж сабой; часцей пра мужа і жонку. Сін.: Куды вецер, туды і дым. Варыць жонка есці, даглядае дзяцей, парадак у хаце трымае – і даволі. А жонка ж – сябра, паплечнік... І недарэмна ж жонку завуць палавінаю. Куды іголка, туды і нітка... А ў нас... Кожны папоўз у сваю нару. Быццам і не адно цэлае было, не сям'я (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Хацела [Пелагея] запярэчыць: калі надумаў, то едзь адзін. Але не адважылася: як гэта ён адзін? Куды іголка, туды і нітка (М. Гроднеў. Нязведаная даль). Спакон жа веку так вялося: куды іголка, туды і нітка. Гэтыя словы, бы ў апраўданне, Вадзім чуў ад Веркі апошнія дні (А. Рыбак. Трэба было жыць). – Паглядзіш, Танечка, мы адразу станем на ногі: адзенемся, абуемся і сотню-другую будзем мець пра запас, – падахвочваў ён [Іван] жонку. – Слухай толькі мяне... – Ды ўжо прыйдзецца слухаць, – згадзілася Таццяна. – Куды іголачка, туды і нітачка, кажуць людзі... (А. Пальчэўскі. Чорны дзень). * Выходзіць, што без Сяргея не абыдзешся. Вось дык звёў нас лёс, нібы нітку з іголкай! Куды адзін, туды і другі... (Р. Няхай. Туман над стэпам). – БРС, т. 1, с. 542: Куды іголка, туды і нітка; Янкоўскі, с. 130: Куды іголка, туды і нітка. Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі). За старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзейшы, нявопытны. Часцей ужываецца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-н. дзеянні, звычкі і пад. Вядома ж, куды конь з капытом, туды і рак з клюшнямі. Нахватаўся, мабыць, смаркач розуму ў гэтых крытыкаў і давай вучыць пісьменніка... (І. Навуменка. Сельская ідылія). У пакоі Андрэя шалеў магнітафон, чулася нейкая валтузня. Яна [маці] пастукала, прычыніла дзверы. Андрэй і Ліда Нячай сядзелі на канапе чырвоныя, разгубленыя. Ліда нервова папраўляла на грудзях блузку. «Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй», – падумала яна, кіўком павіталася і зачыніла дзверы (М. Герчык. Вяртанне да сябе). Як кажуць, куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй. Не забываў пра свае асабістыя інтарэсы так званы партыйна-савецкі актыў і ў кожнай рэспубліцы, кожнай вобласці былога эсэсэра (М. Замскі. Камуністы-альтруісты). – Як лічыць А.А. Патабня ў працы «З лекцый па тэорыі славеснасці», гэта агульная для ўсходнеславянскіх моў прыказка – варыянт байкі «Лягушка і Вол», у якой «расказваецца, што падкоўвалі каня, а рак падставіў сваю клюшню, каб і яго падкавалі
Дадатковыя словы
сямя
12 👁