Êбыць ля яе (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – Скора і зноў адзін застаўся – жонка пакінула. – За тое, што малы? – Не. Яшчэ хвалілася: малое дрэва ў сук расце. Так нешта (М. Воранаў. Яніна). – Прыказкі, кн. 2, с. 128: Крывое дзерава ў сук расце. Крывое (-ога) дрэва не выпраміш (не выправіш). Чые-н. перакананні, недахопы, заганы, звычкі не выправіш. Кажуць з перакананнем, што хто-н. не зменіцца ў лепшы бок. Сін.: Гарбатага магіла выправіць; Як удасца жарабё з лысінкай, дык і здохне такім. Казалі, што сваю актыўнасць зноў праявіў амбіцыйны аўстрыйскі князь Вільгельм – былы жаніх Ядвігі. Вось ужо сапраўды крывое дрэва не выпраміш. Пасля смерці каралевы ў яго ажылі надзеі здабыць польскі трон (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). Праўду кажуць, што крывога дрэва не выправіш. Бо рэўнасць ваша не толькі ў сям'і праявілася. І не толькі цяпер. Усіх дужых і здатных раўнуеце. Хто не слабейшы за вас (Маладосць. 2003. № 8). – Федароўскі, 2428: Крывое дзерава трудна выпрастаць; Санько, с. 14: Крывое дрэва не выпрастаеш. Ксёндз і доктар і ў лесе з голаду не памруць. Гл. Поп (ксёндз) і доктар і ў лесе з голаду не памруць. Куды вароне ні лятаць, дзярмо кляваць. Праст. Гаворыцца з насмешкай пра няўдачніка, пра таго, каму аніяк не шанцуе. Міша з Янкам ведалі, што найбольш грошай ішло на іх вучобу, таму і вырашылі вярнуцца назад, хоць прадчувалі, што вясковыя насмешнікі сустрэнуць іх прыказкай: «Куды вароне ні лятаць – дзярмо кляваць» (У. Калеснік. Янка Брыль). – Насовіч, с. 36: Вароне куды ні ляцець, усюды гаўно кляваць; Прыказкі, кн. 1. с. 66 Куды вароне ні ляцець, а падаль кляваць. Куды вецер, туды і дым. Куды адзін, туды і другі. Пра людзей, цесна звязаных паміж сабой. Сін.: Куды іголка, туды і нітка. – А дзе цябе халера носіць? – У Дварчанах быў. – Куды вецер, туды і дым. Ты ўсё да яе [Хрысці] (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 1, с. 56: Куды вецер, туды і дым. Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну. Пра п'янага і п'янства. [Навум уваходзіць п'яны і сам да сябе кажа:] Добра кажа прыгаворка: куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну... Цяпер смела пайду да двара, штоб пана нашага прыняць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 1, с. 495: Туды едзе, сюды едзе – карчмы не мінае
Дадатковыя словы
пянага, пянства, пяны, сямі
15 👁