Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÊА тут не кроплі капалі, а патокі несліся-віравалі, залівалі безабаронныя душы брудам (Н. Гілевіч. А што прапануеце вы?). * І ўсё, што гаварыў Капейка, ападала на цвёрдае сэрца майго швагруся, нібы кропля за кропляй на камень. Паслаць такога суцяшальніка к чорту – што ён зрабіў бы раней – Міхась ужо не мог: кроплі рабілі сваё... (Я. Брыль. У Забалоцці днее). – Калька з лацінскай мовы: Gutta cavat lapidem. Аўтар афарызма – старажытнарымскі паэт Авідзій, які ў «Пасланнях з Понта» пісаў: «Кропля дзяўбе камень не сілай, а частым падзеннем». – Прыказкі, кн. 2, с. 489: Капля па каплі і камень ламае. Кроў людская (чужая) не вадзіца. Функц. не зам. Забойства людзей, людскія расстрэлы, непазбежна патрабуюць адплаты, пакарання. – І не агледзяцца гады, як Чырвоная Армія будзе тут... – Каб жа даў бог! Хай бы і яны, фашысты, спазналі, што такое вайна, разбурэнні, смерць блізкіх і бяздомніцтва... – Спазнаюць. Сама ты неяк казала – кроў людская не вадзіца. І слёзы людскія не раса. Давядзецца рана ці позна за ўсё расплачвацца (Б. Сачанка. Аксана). Злачынства кату хочацца пазбыцца. Яно ж пры ім – як неадводны цень. У час свой прыйдзе непазбежны дзень – напомняць: кроў чужая – не вадзіца (У. Паўлаў. Кажуць...). – Федароўскі, с. 153: Кроў не вада, разліваці шкада; Рапановіч, с. 197: Кроў не вада, а сэрца не камень. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. Гл. Груган гругану вока не выдзеўбе. Круцельствам свет пройдзеш, а назад не вернешся. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не вернешся. Круці не вярці, а трэба памерці. Гл. Круці не круці (не вярці), а трэба памерці. Круці не круці (не вярці), а трэба памерці (памярці, умерці). Пра непазбежнасць і няўмольнасць смерці. Сін.: Ад смерці доктара няма; Ад смерці не адкупішся; Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць (у 1 знач.); Смерць не ручаінка – не пераскочыш; Смерць нікому ў зубы не глядзіць; Смерць у бутэльку не заткнеш. Мне ўжо нядоўга, пара сабірацца ў цёмну магілку галоўку злажыць, з сырою зямелькай навек павянчацца і з вамі, дзетачкі, годзе ўжо жыць! А ўжо як дасць бог – так яно і будзе. Круці не круці, а памерці трэба (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы). «Круці не круці, а трэ памерці!» Нейкі зачараваны круг... (З. Бядуля. Падмогі). І ўспамінаецца іншая восень... І замаруджваюц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 696  ▶