Êўсе. [Стары:] Кошку б'юць – нявестцы намёкі даюць. Добра, давай. Ты толькі называй – каторы хто (А. Макаёнак. Кашмар). – Рапановіч, с. 85: Кошку б'юць, а нявестцы намёк даюць; Прыказкі, кн. 2, с. 96: Кошку б'юць, а нявестцы наветкі даюць. Кошцы гулі, а мышцы слёзы. Тое, што аднаму здаецца жартам, забаўкамі, для другога становіцца непрыемнасцю, прыносіць яму пакуты. Сін.: Катку жарты – мышцы смерць. Пятровіч быў далёкім ад палітыкі і лічыў, што яна – занятак для людзей з велізарнымі комплексамі, словам, у нейкай ступені – забаўка для ідыётаў; але кошцы гулі, а мышцы слёзы – колькі крыві і слёз пралілося з-за таго, што палітыку аддалі на водкуп уродцам і вылюдкам? (А. Кудласевіч. «Жэзл Жалезны»). – Прыказкі, кн. 1, с. 208: Кошцы смешкі, а мышцы слёзкі; Ліцвінка, с. 110: Кату жарты (смешкі), а мышцы смерць (слёзкі). Краса да вянца. Краса, прыгажосць патрэбна толькі пры вянчанні. Кажуць таму, хто прыхарошваецца. Змітрок.. мусіў расчасацца на два бакі. З праборам яно куды высакародней, а калі прыгледзецца, дык і міла. – Краса да вянца, – суцяшала цётка Аксіння. – Як прычэшашся, так і добра будзе (М. Гроднеў. Пярэдадзень). Да работы ахвочая была. За што ні возьмецца – жыта жаць ці кросны ткаць – ўсё гарыць у яе руках. А на красу не дужа... Краса да вянца, казалі тады, абы не ляная... (М. Гроднеў. Заручыны). – Прыказкі, кн. 2, с. 13: Красата да вянца; Ліцвінка, с. 80: Краса да вянца. Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Гл. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Кропля камень крышыць (дзяўбе). Функц. не зам. Частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага. – Але што з гэтага будзе, лістоўкай жа нічога не зробіш? – заглянуўшы ў вочы Казюку, запытала Адэля. – Кропля камень крышыць, – пераконваў Казюк каханку (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Спачатку начальства энергічна ставала на абарону маладога здольнага супрацоўніка, але, як кажуць, кропля камень крышыць... З цягам часу абарона рабілася ўсё больш вялай, няўпэўненай, з агаворкамі і нарэшце пала... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). Ты сказаў, я сказаў. Усе разам сказалі. Хаця б пра таго самага Слюнчанку, калі ён яшчэ быў у нас старшынёй сельсавета. Нябось, нешта б было. Кропля камень дзяўбе (Я. Ермаловіч. Піліп з Касцяніц). Паступова, трохупатроху далучалі тэлегледача да новага – «антысацыялістычнага» – кінамастацтва. Ну і далучылі. Кропля, як кажуць, камень дзяўбе
Дадатковыя словы
бюць
9 👁