Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êлісце). Сілы фашыстаў на зыходзе, і ім трэба прыцягнуць на свой бок моладзь. За кім моладзь, за тым будучае. Вось і стараюцца... саюз прыдумалі: «Кося, кося, пакуль у аглоблі...» (Г. Васілеўская. Бывай, Грушаўка). – Гэта яшчэ кветачкі, а ягадкі наперадзе! Нездарма ж у райспажыўсаюзе кажуць, што яму да трох не гавары. – Косю, косю, пакуль у аглоблі, а потым... (В. Праскураў. Святая сівізна). Ласкаю заўсягды болей можна ўзяць, чым гвалтам. Кось-кось, ды ў аглоблі... Во так, так у разумных... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Коськось, пакуль за грыву. [Стася:] Ведаю я тваё «пакуль што». Коськось – пакуль за грыву. Так? (І. Шамякін. Дзеці аднаго дома). – Насовіч, с. 68: Кося, кося! Штоб толькі паймаць удалося; Прыказкі, кн. 1, с. 313 і кн. 2, с. 319: Кось-кось, пакуль не ўхапіў за грыву; Кось-кось, ды й у аглоблі; Кось-кось, ды й за грыву. Кось-кось, пакуль за грыву. Гл. Кось-кось (кося-кося, косюкосю), пакуль (ды) у аглоблі. Косю-косю, пакуль у аглоблі. Гл. Кось-кось (кося-кося, косюкосю), пакуль (ды) у аглоблі. Кося-кося, пакуль у аглоблі. Гл. Кось-кось (кося-кося, косюкосю), пакуль (ды) у аглоблі. Кот гладак, што паеў і набак. Пра чыю-н. абыякавасць, бесклапотнасць, раўнадушнасць да навакольнага, да таго, што адбываецца. Ад такіх невясёлых думак я сохну. Зрабілася, як шчэпка. А дачка спраўная. «Кот гладак, што паеў і набак», – гаворыць народная прымаўка. Так і дачка (С. Лобач. Пажывём для людзей). – Прыказкі, кн. 1, с. 262: На то і кот гладак, што паеў і набак. Кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць. Пра чалавека хітрага, помслівага, здольнага на нечаканыя дзеянні, учынкі. Крыжакі і плётку пусцілі, што менавіта Ягайла загадаў задушыць Кейстута і тое самае рыхтаваў Вітаўт. Як быццам у Ягайлы не хапіла б сілы альбо рашучасці давесці да канца задуманае. Не, ён зусім не хацеў гэтага. Тыя ж зайздроснікі-крыжакі самі ўсё і ўчынілі. А пасля раззванілі на ўвесь свет. Кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – Ляцкі, с. 18: Кошка вочкі шчура, а кіпцюры востра. Кошку б'юць – нявестцы намёкі даюць. Караючы каго-н. аднаго, тым самым палохаюць, папярэджваюць іншых. Сін.: Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. [Стары:] Слухай, а міністры мне дасталіся ўсе старыя? [Дружок:] Хочаце памяняць? Вы можаце каго-небудзь скінуць для постраху. Я іх па кругу пушчу, а вы мне толькі кіўніце – каторага, і я... Пярун ударыць аднаго, а баяцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
6 👁
 ◀  / 696  ▶