Êгоркі, ды плады яго салодкія. Пытанне цяпер у тым, як мы будзем весці нашы заняткі (Я. Колас. Адукацыя). * Усе баяры і сам бацька глядзелі на яго, а яшчэ таму, што мужчына павінен вучыцца цярпець боль. – Горкі корань у вучэння, ды салодкія плады, – паблажліва сказаў лях Някрасу і ледзь паспеў вывернуцца з-пад магутнага ўдару, які панёс Далібор (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). – Калька з грэчаскай мовы. Выказванне належыць Арыстоцелю (384–322 да н. э.). Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-н., каб дасягнуць пэўнай мэты. Сін.: Кось-кось, пакуль у аглоблі. – Не жолаб да каня, конь да жолаба ідзе. Ціснецеся туды, мужчынкі. – Коськось да аброку, а потым кіем па боку, – выскаляўся нехта з грамады... (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). * Беларус, глядзі не каркай, бо адчуеш сваім каркам, чаму пан такі стаў добры: кось-кось-кось – пакуль у аглоблі, потым па баку дугою ды ў жывот яшчэ нагою (К. Крапіва. На «Крэсах усходніх»). А з ім, селянінам, абышліся так: кось-кось да аброку, а тады – па боку. У такі хамут загналі і так супоню зацягнулі, што яму ні ўзад, ні ўперад (Я. Пархута. Адзінец). – Прыказкі, кн. 2, с. 320: Косю, косю, да аброку, а як пойме, то й кіем па боку; Кося-кося, дам аброку, а там дугою па боку. Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль (ды) у аглоблі. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-н., каб дасягнуць пэўнай мэты. Сін.: Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку. – Мусіць жа, Ціхон вашу зямлю ўзяў урабляць? – пытаецца Шура. – А маё ты дзіцятка! Хто яго ведае, як яно тут выходзіць. Як той казаў, кось-кось, пакуль у аглоблі, – прыцішыла Марыська голас. – Як угаворваліся, дык усё добра было: і рабіць мы нічога не будзем, і глядзець яны нас будуць. А цяпер кажа: «Калі вы на поле не будзеце выходзіць, дык падумаюць, што я зусім вашу зямлю сабе забраў, ды яшчэ ў фонд адбяруць» (К. Крапіва. Мядзведзічы). «Не ведаю, што ад мяне трэба». – «Тут пытанні задаём мы. А твой абавязак сумленна адказваць», – умяшаўся Надзеждзін. «Ведаю, чыстасардэчнае прызнанне і гэтак далей. У народзе гэта называецца: «Кось-кось, пакуль у аглоблі» (С. Грахоўскі. Зона маўчання). «Табе колькі марак у дзень Хірт вызначыў плаціць?» – «Чатыры». – «А ўсім па тры. Глядзі, каб гэтая лішняя марка не... Кось-кось, пакуль у аглоблі...» (П. Місько. Калянае
8 👁