ÊБуланчык быў стаў, пасля, павярнуўшы галаву, даў у хамут і, пачуўшы, мусіць, што палягчэла, пайшоў за возам... Ёй трэба было цяпер даганяць калёсы, бо ні да каго другога не падсядзеш пад'ехаць: усе наперадзе... «Чорт бы не ўзяў Буланчыка. Не такая я і грамазда. Пашкадавала... Конская матка не здохла...» (І. Пташнікаў. Тартак). – Насовіч, с. 61: Кабылля матка ніколі не здыхаець. Кончыў дзела – гуляй смела. Гл. Скончыў (кончыў) дзела – гуляй смела. Конь здыхае, а за траву хватае. Гл. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца. Кожны можа памыліцца, апынуцца ў цяжкім становішчы. Кажуць у апраўданне чыёй-н. памылкі. Сін.: Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца. [Трэці калгаснік:] Ну, канешне, бывалі і памылкі. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся). – Пакінь ушчуваць хлопца, – спакойна прамовіў дзядзька Антось. – Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца часам... (С. Александровіч. На шырокі прастор). У чым хто з вас перада мной правінаваціўся – я скажу. У чым я перад кім вінаваты – вы скажыце. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца... А мы... Мы ж людзі... (Б. Сачанка. Шчырасць). – Ну, ведаеце, у жыцці кожнага чалавека можа быць памылка, кожны можа аступіцца, – выкручваўся дырэктар, чырвоны, як памідор. – Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца (В. Дайліда. Чортаў тузін). – Дык што, таварыш аграном, рабіць будзем? – Што ж рабіць, – кажу, – конь на чатырох нагах спатыкаецца, а чалавеку таксама дазваляецца спатыкнуцца. Недагледзеў (М. Пянкрат. Шчасце маё). У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца. – Эх, хлопцы, хлопцы! – у засмучэнні гаварыў далей Лабановіч. – Лягчэй за ўсё шукаць вінаватых. Ды якая ў тым карысць? Ты ж, Алесь, – звярнуўся ён да Садовіча, – не згрызайся! У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца (Я. Колас. На ростанях). * Не магу ж я дапусціць, каб памылку настаўніка паўтарылі вучні. Памылілася я. Бывае так, што і на роўнай дарозе конь спатыкаецца. І чалавек, бывае, памыляецца (Я. Ермаловіч. Сіняя птушка). – Насовіч, с. 67: Конь на чатырох нагах спатыкаецца. Корань навукі (навучання) горкі, ды плады яго салодкія. Функц. не зам. Навучанне – нялёгкая, напружаная праца, але вынікі яе плённыя. – І ты, нарэшце, павінна ўзяцца за сваю адукацыю. – Ізноў адукацыю! Агоркла ўжо яна мне. – Пачакай. Корань навукі
Дадатковыя словы
падехаць
9 👁