Ê– Насовіч, с. 59: Каждый цыган сваю кабылку хваліць; Прыказкі, кн. 1, с. 461: Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Кожны чарток ведай свой куток. Гл. Ведай цвіркунок (каток) свой куток. Кожны чорт на сваё кола ваду цягне. Гл. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Колас ад коласу – не пачуеш голасу. Пра зусім кепскія разлікі на ўраджай. А паласа тая была не простая. Паказухіна паласа! З краю стаіць сцяной, а далей колас ад коласу – не пачуеш голасу. Ды каласкі, што камарыныя наскі (Л. Левановіч. Ці любіце вы грэчку?). – Прыказкі, кн. 1, с. 136: Колас ад коласа не чуе голаса; Колас ад коласа, што не чуваць чалавечага голаса. Колькі вяровачку ні віць, канец будзе. Гл. Колькі вяровачцы не віцца, а канцу быць (канец будзе). Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць (канец будзе). Нядобрыя ўчынкі, несамавітыя справы, колькі б яны ні працягваліся, стануць вядомымі, будуць мець канец. Гаворыцца з упэўненасцю, што дрэнным справам, учынкам прыйдзе канец. – Але злавілі Соміка, патроху выкрыем і прыстасаванцаў... – Аге ж, і то праўда, – пачулі ў адказ. – Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць... (Б. Сачанка. Зямля маіх продкаў). – Калі гэта гісторыя як-небудзь выплыве, вы... Вас... – Выганяць, як сабаку, – усміхнуўся Раманоўскі. – І правільна зробяць. Але я стары, мне гэта не страшна. Усё роўна, колькі вяровачцы ні віцца, а канец будзе. А ты яшчэ малады, табе яшчэ працаваць і працаваць... (М. Герчык. Вяртанне да сябе). [Напарнік:] На вас даўно трэба не сарочкі смірыцельныя надзяваць – кандалы. І надзенуць, надзенуць, галубчыкі! Колькі вяровачцы ні віцца, канец будзе! Адальюцца вам людскія слёзы! (І. Шамякін. Сатанінскі тур). Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца. Гэта ж многае з таго, чым займаліся Архіп Іванюк і Сцяпан Крэмнеў, паступова праяснялася, вырысоўвалася гісторыя з пачаткам і, мяркуючы ўжо па наяўных матэрыялах, канцом. Бо нездарма ж кажуць, як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца (П. Кавалёў. Падзенне Хвядоса Струка). Колькі вяровачку ні віць, канец будзе (павінен быць). За ўсіх адказаў Лабун: – Колькі вяровачку ні віць – павінен быць канец ёй (А. Пальчэўскі. Збітыя рогі). * Вярнуцца ёй [Паліне] у СД больш не давялося. Колькі б вяровачка ні вілася, канец мусіў быць (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Хто ласы несумленна жыць – абавязкова кары не пазбыцца... Колькі вяровачцы ні віцца, а кончыку заўсёды быць? (Э. Валасевіч. Агульны інтарэс
9 👁