Êюць, няхай сабе чарка будзе. А ёй чаго? – Ат, памаўчала б. Як хто хоча, так па сваім бацьку плача – хто ў кулак, а хто ніяк (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). – Насовіч, с. 196: Як хто хочаць, па сваём бацьку плачаць; Прыказкі, кн. 2, с. 144: Як хто хоча, так па свайму бацьку плача; Кожны плача па свайму бацьку, як умее. Кожны салдат носіць у ранцы маршальскі жэзл. Кожны салдат марыць зрабіцца маршалам. Сін.: Дрэнны той салдат, які не хоча стаць генералам. А чаму смяяцца [з мары пра залатыя зоркі генерала]? І чаму саромецца прызнацца пра такую мару? Папершае, як казаў мой бацька: не багі гаршкі лепяць. А яшчэ даўнодаўно мудры палкаводзец сказаў: кожны салдат носіць у ранцы маршальскі жэзл. Маршальскі! А генеральскі – то пэўна! (І. Шамякін. Зона павышанай радыяцыі). – Паўкалька з французскай мовы. Паводле кнігі Э. Блаза «Ваеннае жыццё ў часы імперый» (Парыж, 1837), гэты выраз належыць Напалеону. Кожны старац сваю торбу хваліць. Кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. Сін.: Кожны кулік сваё балота хваліць; Кожны цыган сваю кабылу хваліць. – Як не забраць такога добрага хлопца? – Кожны старац сваю торбу хваліць, – суха сказала старая. – Забірай (Л. Дайнека. Запомнім сябе маладымі). – Кожны старац сваю торбу хваліць, – памякчэла Хоя. – У нас хоць няма Волгі, але не горш. У нас палі жытнёвыя, лугі квяцістыя, бары хваёвыя, гаі бярозавыя, рэчкі і рэчачкі ціхія, азёры задуменныя! (Л. Калодзежны. Пад халодным небам). Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. Кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. Сін.: Кожны кулік сваё балота хваліць; Кожны старац сваю торбу хваліць. [Мікола:] Вы ў сватах як загнулі героя, дык мне чорт ведае што і казаць. Я ледзь не згарэў ад сораму. [Пытляваны:] У сватах, як на таргу: кожны цыган сваю кабылу хваліць (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). – Не, я свайго не біў. Так, можа, калі... А баяўся. І цяпер баіцца. І дзеўкі слухалі. – А-а, – кракнуў Галавацкі. – Кожны цыган сваю кабылу хваліць. А мае што: дурні? І я, па-твойму, дурны? (Я. Ермаловіч. Зазімак). – А каб ты ведала, Раечка, якое наша вучылішча? Ва ўсім Саюзе лепшага няма! – Кожны цыган сваю кабылу хваліць... (П. Місько. Градабой). У канцы гутарка пайшла пра тое, чые лепшыя грыбы. Кандрат хваліў сваіх баравікоў, Грыгор – сваіх, бо ўсякі цыган сваю кабылу хваліць (Я. Колас. За што пабіліся хлопцы
8 👁