Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êсваё балота хваліць. Хвалю, слаўлю, у меру сіл і здольнасцей, і тыя мясціны, дзе нарадзіўся і рос, бо ведаю, добра ведаю – няма лепшага раю ад роднага краю (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Сказаць, што ў нас прыгожая мясціна, – значыць, нічога не сказаць. Зрэшты, кожны кулік хваліць сваё балота (Л. Левановіч. Там, дзе Бесядзь-рака). Калі ж [я] гаварыла ўніверсітэцкім сяброўкам, што ў нас цяплей, раней пачынаецца вясна, той-сёй не прымаў гэта ўсур'ёз... Ведама, кожны кулік сваё балота хваліць (Н. Маеўская. Слуцкая бэра). – Рабкевіч, с. 85: І кожны кулік сваё балота хваліць. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Гаворыцца як адмоўны адказ таму, хто просіць закурыць. Сін: Калі курэц, то насі люльку і тытунец. [Авечка:] Ці не маеце часам закурыць, нешта тут пад грудзямі... [Стораж:] Не маю, кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец (У. Галубок. Суд). – Прыказкі, кн. 2, с. 363: Кожан курэц мае сваю люльку і тытунец. Кожны па часе мае розум. Кажуць пра таго, хто са спазненнем рэагуе на што-н., каму патрэбная думка прыходзіць запознена. Сін.: Каб той розум наперад, што пазней прыходзіць; Мужыку розум прыходзіць па шкодзе. [Лявон:] Што ўспамінаць, чаго не вернеш! Кожны па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-ха? Здурэў і праўду шукаў!.. (Я. Купала. Раскіданае гняздо). – Прыказкі, кн. 2, с. 231: Кожны па часе мае розум. Кожны плача па сваім бацьку, як умее. Кожны дзейнічае, паводзіць сябе па-свойму, адпаведна сваім прывычкам, схільнасцям і пад. Там [ва ўніверсітэце] непараўнана болей шырокае поле для ўсебаковага развіцця... А ўрэшце, кожны плача па сваім бацьку, як умее. Не буду навязваць табе сваіх думак і адносін да настаўніцкага інстытута, бо, можа, я памыляюся, а знайсці праўду і намацаць правільны шлях у жыцці не так лёгка і проста (Я. Колас. На ростанях). Хто як хоча, так па свайму бацьку плача. Уладзік настойваў на сваім: – Калі ўжо браць абы-каго, дык лепей ісці ўдвух. Падумаеш, такі ўжо ты там, у той штрафкампаніі, закончыў курсы. Хто як хоча, так па свайму бацьку плача. Будзе ў нас і свой вопыт (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Як хто хоча, так па сваім бацьку плача – хто ў кулак, а хто ніяк. – То ж была, мусіць, прычына [прыйсці ў госці праз пяць дзён пасля пахавання маці]. – Прычына? Таму новую кватэру далі, няхай сабе яны стол збіра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўсурёз
10 👁
 ◀  / 696  ▶