ÊПраўда тое, што ўсякая маці хваліць сваіх дзяцей. Кожнаму роднае дзіця міла. Бадай, адна Ліна Костачка ніколі не гаварыла адназначна пра свайго сына Пашку (В. Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў). – Насовіч, с. 59: Каждаму сваё дзіця міла; Янкоўскі, с. 140: Кожнаму сваё діця міла. Кожная варона за сваё каркае. Кожны мяркуе вельмі суб'ектыўна, аднабакова, з асабістага пункту гледжання. [Жабрак:] А як збоку глянеш, Аўдзей, дык што чалавеку трэба – акрайчык хлеба, ды каб пагрэцца, ды каб не гналі. Госпадзі, як падумаеш, ну што чалавеку трэба! [Аўдзей:] Кожная варона за сваё каркае. Чалавеку многа трэба! (У. Бутрамееў. Страсці па Аўдзею). Кожная птушка ляціць у сваю чараду. Кожнага цягне да сваіх, да аднадумцаў, да падобных на сябе. Не трэба было Сашу тлумачыць.. і тое, што кожная птушка ляціць у сваю чараду. Таму і налягаў на вучобу!.. Прахадны бал у інстытут узяў з першага заходу (Настаўн. газ. 2000, 10 чэрв.). Мог бы [Ягайла] і яе, нявопытную, мудрасці навучыць. А ён без дай прычыны абвінавачванні сыпле. Няўжо памылілася, паспяшалася, забылася, што кожная птушка ляціць у сваю чараду? Калі так, яна можа адступіцца. Можа не трымацца за такое замужжа (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвае каралю). – Янкоўскі, с. 191: Кожная птушка ляціць у сваю чараду. Кожная сасна свайму бору песню спявае. Кожны чалавек абараняе інтарэсы людзей свайго асяроддзя. – А што вы на судзе гаварылі, забыліся? Дык я магу нагадаць, яно ў пратаколе запісана. – Чаму забыўся? Не. Але, ведаеце, кожная сасна свайму бору песню спявае... Я ж быў афіцыяльным прадстаўніком (А. Капусцін. Дзённік суддзі Верасаўца). * Кожная сасна свайму бору пень пакідае (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Прыказкі, с. 1, с. 290: Кожная сасна свайму бору песню пяе. Кожны гад чужому грошу рад. Гл. Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Кожны кулік сваё балота хваліць. Кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. Сін.: Кожны старац сваю торбу хваліць; Кожны цыган сваю кабылу хваліць. – Клімат тут харошы. Заўваж, у вас калі засуха, то высмаліць дазвання ўсё. Кладзі зубы на паліцу. А тут ніколі не бывае, каб недарод кругом. На нізкім вымачыць, дык вырасце на сухім... – Кожны кулік сваё балота хваліць (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). Кажуць, кожны кулік
Дадатковыя словы
субектыўна
12 👁