Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êсэрца з валуна высечана, на пухавіках, на ядвабе свае белыя костачкі песціць (Л. Дайнека. След ваўкалака). Прыгадваецца адно сачыненне сучаснага гарадскога вундэркінда: «Мой тата можа ўсё! Але ў яго няма на гэта часу, бо ён павінен дапамагаць маме выціраць посуд і мыць бялізну». Не буду бэсціць сучасных бацькоў. Кожнаму дразду – па свайму гнязду (У. Ліпскі. Бацька). Нябёсы даюць прытулак на зямлі кожнаму чалавеку і пасылаюць яму толькі тыя выпрабаванні, якія ён можа годна перажыць. Як кажуць, кожнаму дразду – па свайму гнязду (І. Карэнда. Воплаўская госця). – Прыказкі, кн. 1, с. 289: Кожнаму дразду па свайму гнязду. Кожнаму ездаку – свае санкі. У кожнага свае схільнасці, звычкі, магчымасці і г. д., кожнаму што-н. сваё падыходзіць, прыдатнае і пад. Сін.: Кожнаму сваё. – Што пастаўлена, у тым і жыць будзеш. – Навошта так? Ты сваю службу ведаеш, я – сваю. Ты на сваім месцы, я – на сваім. Кожнаму ездаку – свае санкі. А прыхільнасць і любоў тут ні пры чым (М. Пянкрат. Буян). Кожнаму сваё. Функц. не зам. У кожнага свае схільнасці, здольнасці, магчымасці і г. д., кожнаму што-н. сваё падыходзіць, прыдатнае і пад. Сін.: Кожнаму ездаку – свае санкі. Сапраўды па-беларуску ціха ўспрымаў народ Беларусі рэвалюцыю: ціха, але глыбока – як сваю, кроўную. Беларус – не экспансіўны італьянец ці іспанец. Кожнаму – сваё (А. Лойка. Як агонь, як вада). Хтось пайшоў у магілу, а ён [Сідар] пад вянец. І тут зноў, як кажуць, кожнаму сваё, у кожнага свой лёс, і наканаванне гэтага лёсу калёнымі літаркамі на лобе ў кожнага напісана (В. Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду). – Можа, ажаніўся? – Яшчэ не... – Так і жывеш? – А што зробіш. Кожнаму сваё (М. Зарэмба. Здань у храме святой наіўнасці). – Нам, простым работнікам культурнага фронту, да Героя як ад зямлі да неба. – Я сур'ёзна, Вы хочаце стаць Героем? – А хто ж ім не хоча стаць. Але, як кажуць, кожнаму сваё (І. Стадольнік. Залатое вяселле). Антон пісаў кідкія рэкламныя плакаты, і так званыя новыя беларусы ахвотна плацілі яму. Ёй [Віцы] гэта не падыходзіць. Кожнаму сваё (Р. Баравікова. Ля берагоў Аўстраліі). * Засталася лірыка Аркадзя Куляшова, паэмы, пераклады. Ад шмат якіх паэтаў, абвешчаных пасадамі, і напаміну не засталося. Кожнаму сваё – каму вуда, каму пугаўё (Р. Барадулін. А. Куляшоў). – Калька з лацінскай мовы: Suum cuigue. Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла. Кожнаму сваё дзіця міла (Эпіграф да раздзела «Імя» ў кнізе Б. Сачанкі «Вечны кругазварот
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзна
7 👁
 ◀  / 696  ▶