Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ê[Авяр'ян:] Ведаеце, што б я зрабіў на вашым месцы? Клін выганяюць клінам! У горадзе поўна адзінокіх жанчын. Я мог бы... і падказаць некага... (А. Дзялендзік. Гіпапатам). Клін выбіваецца клінам. Галена адчула, што зараз Сыракомля ўпадзе ў істэрыку. Або зап'е смяротна – тут ці ў прыдарожнай карчме... Клін у такіх выпадках, здаецца, выбіваецца клінам... (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны). Час – лечыць. Клін клінам выбіваецца. Не сядзі крукам, не стагні над разбітым і патрушчаным гаршчэчнікам свайго ўяўнага шчасця, а дзейнічай... (А. Казлоў. Паразумецца з ветрам). – Калька з лацінскай мовы: Cunas cuneum trundit. – Насовіч, с. 62: Клін клінам выганяюць; Прыказкі, кн. 2, с. 489: Клін клінам выбіваюць (выганяюць). Кляні пана – пан сычае. Гл. Пана клянуць, а пан тлусцее. Кожнай агародніне свой час. Карані, клубні, зяленіва агародных раслін, плады садовых, куставых, травяністых і іншых раслін вырастаюць, выспяваюць у свой, пэўны час. Лабановіч абвёў поглядам наваколле і ціха сказаў: – Кожнай агародніне свой час. Свой час ягадзе і свой час баравіку... (Я. Колас. На ростанях). – Ліцвінка, с. 126: Усякай гародніне свой час. Кожнай сястрыцы па завушніцы. Кожнаму дастанецца аднолькава (пры пакаранні каго-н. ці пры размеркаванні, дзяльбе чаго-н.). Кунцэвіч [арыштаваны] сцяў зубы, кінуў злосны позірк на Корзуна. – Неблагая ферма была, га, Фёдар Сяргеевіч? – Вам відней, – Кунцэвіч ухіліўся ад прамога адказу. – А віна ўсё роўна на дваіх. – Кожнай сястрыцы па завушніцы? (У. Шыцік. Па жураўля ў небе). Пералічваць іх [пісьменнікаў] няма патрэбы. Ды і немагчыма, бо ў «званых і выбраных» [У. Саламахі] разглядаецца творчасць амаль сотні літаратараў. Варыянт «кожнай сястрыцы – па завушніцы» тут не праходзіць (В. Гардзей. На мяжы двух сусветаў). *У Мінску паэткі і пісьменніцы змагаліся за званнне першай прыгажуні... Раздаць усім сёстрам па завушніцах вырашыла пісьменніца Алена Масла (М. Малевіч. Літаратурная «Першая прыгажуня»). – Санько, с. 11: Кожнай сястрыцы па завушніцы. Кожнаму дразду па свайму гнязду. У кожнага па-свойму неаднолькава складваюцца жыццёвыя абставіны. – Добрага ў няволю пагналі, а гэты цямрук раскашуе, як крапіва пад плотам... Чаму ўсё так робіцца, Ядрэйка? – Кожнаму дразду па свайму гнязду, – адказаў рыбалоў. – Даўно заўважыў я, баяры вы мае дарагія, што мякчэйшыя людзі на мулкіх палатках спяць... А той, у каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

авярян, запе
9 👁
 ◀  / 696  ▶