Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ê– Ляцкі, с. 18: Кінь напярод (наперад), а знойдзеш назаду; Прыказкі, кн. 2, с. 459: Кінь перад сабою – знойдзеш за сабою. Кінь (кінеш) за сабою, то знойдзеш перад сабою. Калі зробіш каму-н. ласку, то і табе адплацяць тым самым. Сін.: Далей кінеш – бліжэй возьмеш; Кінь наперад – знойдзеш ззаду. Кінь за сабою, то знойдзеш перад сабою... От тады прынялі хораша Аляксея Аляксеевіча, то і ён як чалавек паставіўся да нас (П. Місько. Ціхае лета). Ехалі праз Нясвіж: бацька і дзядзька Антось хацелі заглянуць у замак і перадаць знаёмым падпанкам сякі-такі гасцінец – мяшочак арэхаў, вязку сушаных грыбоў, свежай рыбы. Кінеш за сабою – знойдзеш перад сабою! (С. Александровіч. На шырокі прастор). Не праціўся, калі гоняць дарогу правіць не сваю дый дарма: можа, часам і цябе будуць па ёй весці, дык не будзеш каяцца; кінь за сабою, знойдзеш перад сабою (Я. Купала. Старыя праўды на новы лад). Ды якая б бескарыслівая ні была дапамога, недзе ўсё ж схавана і выгада таго, хто памагае: бач, які я добры, у мяне ўсяго столькі, што я табе магу крыху даць. Ці па прынцыпе: кінь за сабою, знойдзеш перад сабою. Ці нават прасцей: я табе, ты – мне (У. Дамашэвіч. На мяжы цярпення). Кінь (кінеш, закінеш) назад – знойдзеш наперадзе. Не пра фермы, вядома, клапоціцца [Адзярыха]. Але ліха з ім. Яго, Сашава, хата з краю. Назад кінь, наперадзе знойдзеш. Можа, і прыйдзецца калі-небудзь заехаць (І. Навуменка. Бульба). – Загадваеце? – Не маю права. Прасіць – маю права. Закінеце назад – знойдзеце наперадзе (Я. Ермаловіч. Валуны). * – Калі-небудзь мне падможаш, – засмяяўся Цырык, паказваючы шчарбаты з абодвух кутоў рот. – Хто кіне за сабою, знойдзе перад сабою (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Хацелася хлопцу мець свой куточак, бацькі памаглі сыну, бо разумелі: кідае хлопец за сабою, каб знайсці потым перад сабою (А. Пальчэўскі. Чорны дзень). – Насовіч, с. 61: Кінь хлеб-соль пазадзі, знойдзеш уперадзе; Прыказкі, кн. 2, с. 459: Кінь за сабой – найдзеш перад сабой; Закінь назад – наперадзе знойдзеш. Кінь назад – знойдзеш наперадзе. Гл. Кінь (кінеш) за сабою, то знойдзеш перад сабою. Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою. Гл. Кінь (кінеш, закінь) наперад – знойдзеш ззаду. Кіпцюрык ушчаміўся – усёй птушцы прападаць (гінуць). Варта толькі пачаць што-н. адмоўнае, заганнае, як ужо не змо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶